ЗУ́БАР, Зубр,
рака ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 206 км² Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Жукаўка. Асн. прыток р. Грэбля. Рэчышча на працягу 6 км каналізаванае.
т. 7, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІ́НАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Жукаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на З ад Крычава, 81 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Асавец. 383 ж., 126 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі.
т. 2, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1993). Скончыў Бел. ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел. н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разам з С.І.Пляшчанкам) // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. №2;
Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разам з С.У.Заўялавым, В.А.Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.
т. 11, с. 333
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)