ДЖЭ́РБА,
востраў у Міжземным м., каля берагоў Туніса, у паўд. ч. заліва Габес. Пл. 500 км2. Паверхня раўнінная, амаль плоская. Вырошчваюць пальмы, аліўкавыя дрэвы. Рыбалоўства. Гал. горад — Джэрба.
т. 6, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БЕ́С, Малы Сірт,
заліў Міжземнага м. каля паўн. берага Афрыкі. Абмывае ўзбярэжжа Туніса. Даўж. каля 41 км, шыр. да 68 км, глыб. каля 50 м. Вялікі в-аў Джэрба. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Асн. парты — Габес, Сехіра.
т. 4, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)