ДА́РВІШАЎ Віктар Андрэевіч

(2.11.1897, г. Прылукі, Украіна — 12.10.1951),

расійскі і бел. рэжысёр. Працаваў у т-рах Расіі. У 1933—38 маст. кіраўнік Бел. дзярж. драм. т-ра імя Я.Коласа (БДТ-2). Імкнуўся спалучаць у творчасці т-ра тагачасную сав. драматургію з нац. драматургіяй і рус. класікай. Сярод пастановак у БДТ-2: «Байцы» Б.Рамашова (1934), «Любоў Яравая» К.Транёва, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937).

т. 6, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дарвішаў В. А. 2/248; 4/150; 9/245; 12/636, 637

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)