ГЮГО́ ((Hugo) Віктор Мары) (26.2.1802, г. Безансон, Францыя — 22.5.1885),

французскі пісьменнік. Чл. Франц. акадэміі (з 1841). У ранні перыяд творчасці (паэт. зб. «Оды і розныя вершы», 1822; «Оды і балады», 1826; раманы «Ган Ісландзец», 1823; «Бюг Жаргаль», 1826) эвалюцыяніраваў ад падтрымкі манархіі да ліберальна-дэмакр. поглядаў, ад класіцызму да рамантызму. У зб. «Усходнія матывы» (1829) пра нац.-вызв. барацьбу грэкаў заявіў аб сабе як рэфарматар паэзіі — стваральнік разнастайных рыфмаў і гнуткіх рытмаў, арыгінальнай строфікі. У «Прадмове» да драмы «Кромвель» (1827), прызнанай эстэт. маніфестам франц. рамантызму, вылучыў і абгрунтаваў тэорыю кантрастаў і гратэску, якую рэалізаваў у рамант. драмах «Марыён Дэлорм» (нап. 1829), «Эрнані» (1830), «Кароль забаўляецца» (1832), «Руі Блаз» (1838) і інш. Антыманархічны, вольналюбівы настрой драм, напісаных на гіст. сюжэты, адпавядаў рэв. зрухам у Францыі напярэдадні і пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У атмасферы бурлівых паліт. падзей напісаў гіст. раман з жыцця Францыі 15 ст. «Сабор Парыжскай Божай маці» (1831). Тэматычнай і стылістычнай разнастайнасцю вызначаліся лірычныя зб-кі «Лісце восені» (1831), «Песні змроку», «Унутраныя галасы» (1837), «Промні і цені» (1840). Пасля дзярж. перавароту 1851 эмігрыраваў з Францыі. У перыяд выгнання, які працягваўся 19 гадоў, у Гюго праявіўся талент публіцыста і сатырыка (паліт. памфлет «Маленькі Напалеон», 1852; паэт. зб. «Адплата», 1853). У раманах «Адвержаныя» (1862), «Працаўнікі мора» (1866), «Чалавек, які смяецца» (1869) паказаў кантрасты галечы і багацця, улады і бяспраўя, жорсткасці і велікадушнасці. Асэнсоўваючы сац. канфлікты ў маральным аспекце, аўтар зыходзіў з ідэаліст. разумення гісторыі як спрадвечнай барацьбы двух пачаткаў — цёмнага дэманічнага і светлага боскага. Вяршыня паэзіі Гюгозб. «Сузіранні» (т. 1—2, 1856), своеасаблівы лірычны дзённік паэта. Аўтар паэт. зб. «Грозны год» (1872) пра падзеі франка-прускай вайны і Камуны, гіст. рамана «Дзевяноста трэці год» (1874) пра франц. рэвалюцыю канца 18 ст. У 1883 завяршыў 3-ю серыю ліра-эпічнага цыкла «Паданне стагоддзяў» (1-я серыя — 1859, 2-я — 1877). На бел. мову перакладзены раманы «Адвержаныя» (1938) і «Дзевяноста трэці год» (пер. Я.​Маўра, 1937). Творы Гюго перакладалі таксама Э.​Агняцвет, А.​Астрэйка, Ю.​Гаўрук, С.​Ліхадзіеўскі і інш.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. В 7 т. Т. 1—3. М., 1994.

Літ.:

Моруа А. Олимпио, или Жизнь Виктора Гюго: Пер. с фр. М., 1987;

Сафронова Н.Н. Виктор Гюго. М., 1989.

С.​Дз.​Малюковіч.

В.Гюго.

т. 5, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гюго В. М. 1/44, 508; 2/100, 252; 3/37, 42, 329, 379, 571, 578; 4/18, 100, 269, 270, 462; 5/206; 6/37, 230, 409; 7/40, 91, 259, 333, 387; 8/84, 624; 9/91; 10/70, 273, 368, 441, 590, 637, 638; 11/506; 12/643, 676

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАКА́Ж ((Bocage) П’ер [11.11.1799) (1797?),

г. Руан, Францыя — 30.8.1862 (1863?)], французскі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1821. Выступаў у парыжскіх т-рах. У 1845—50 дырэктар т-ра «Адэон». Адзін з выдатных акцёраў Францыі эпохі рамантызму. Яго мастацтва вызначалася эмацыянальнасцю, глыбокімі і моцнымі пачуццямі: Дзідзье («Марыён Дэлом» В.​Гюго), Антоні, Бурыдан («Антоні», «Нельская вежа» А.​Дзюма-бацькі) і інш.

т. 2, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),

асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.​Гюго, Т.​Гацье і інш., створана каля 1830).

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́СЕНКАВА (Варвара Мікалаеўна) (22.4.1817, С.-Пецярбург — 1.5.1841),

руская актрыса. З 1835 у Александрынскім т-ры. Выканаўца роляў у вадэвілях і травесці: юнкер Лелеў («Гусарская стаянка, або Плата той жа манетай» В.​Арлова), Габрыэль («Дзяўчына-гусар» Ф.​Коні), а таксама ў драм. рэпертуары: Эсмеральда (паводле рамана В.​Гюго «Сабор Парыжскай Божай маці»), Афелія («Гамлет» У.​Шэкспіра). Першая выканаўца роляў Мар’і Антонаўны («Рэвізор» М.​Гогаля) і Соф’і («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава).

т. 2, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАБО́РАЎ (Барыс Абрамавіч) (н. 16.10.1935, Мінск),

бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Маскоўскі маст. ін-т імя В.​Сурыкава (1961). Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, скульптуры, тэатр.-дэкарацыйным мастацтве. У 1962—80 працаваў у Мінску. Сярод работ: ілюстрацыі да твораў У.​Шэкспіра, А.​Пушкіна, Ф.​Дастаеўскага (залаты медаль у Дрэздэне 1971), А.​Уайльда, Р.​Барадуліна; жывапісныя творы «Сазопальскія рыбакі», серыя «Стары Талін» (усе 1965), «Палескія музыкі» (1966); дэкарацыі і касцюмы да спектакляў «Тысяча франкаў узнагароды» (1962) В.​Гюго, «Мой няшчасны Марат» (1965) А.​Арбузава, «Навальніца» (1976) А.​Астроўскага — усе для Нац. акад. т-ра імя Я.​Купалы. З 1980 у Парыжы. Творчай манеры ўласцівы інтэрпрэтацыя старой фатаграфіі як вобраза мінулага свету, складаная вобразная сістэма, настальгічнасць, выкарыстанне тэхнікі жывапісу па ляўкасе: «Пейзаж з лодкай» (1983), «Вясковая хата» (1986), «Нацюрморт з вазай» (1988), «Дыялог» і «Аголеная ў садзе» (абедзве 1989), «Дзяўчынка і манекены» (1992). Аўтар касцюмаў да спектакляў «Маскарад» (1922) (1992) М.​Лермантава, «Лукрэцыя Борджыа» (1994) В.​Гюго, «Месяц у вёсцы» (1966) (1996) І.​Тургенева — усе для тэатра «Камеды Франсэз» (Парыж).

І.​М.​Мятліцкая, А.​А.​Сурскі.

Б.Забораў. Аголеная ў садзе. 1989.

т. 6, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРВА́ЛЬ (Dorval; сапр. Дэланэ, Delauney) Мары (7.1.1798, г. Лар’ян, Францыя — 20.5.1849), французская актрыса. З сям’і правінцыяльных акцёраў. З дзяцінства выступала на сцэне. У 1818—34 у т-ры «Порт-Сен-Мартэн» (адзін з вядучых дэмакр. «тэатраў бульвараў» Парыжа). У 1834—38 у «Камеды Франсэз». Стварала вобразы шчырых, цэльных жанчын, вымушаных адстойваць сваё права на шчасце. Сярод лепшых роляў: Амалія, Лючыя («Трыццаць гадоў, ці Жыццё гульца», «Ламермурсхая нявеста» В.​Дзюканжа), Марыён Дэлорм (аднайм. п’еса В.​Гюго), Адэль д’Эрвэ («Антоні» А.​Дзюма-бацькі), Кіці Бэл («Чатэртан» А. дэ Віньі).

т. 6, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯНКЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.5.1891, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай вобл., Расія — 16.9.1973),

рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1906. Першы зб. вершаў «Дзікая парфіра» (1912) у духу акмеізму. Аўтар паэмы «Машынная гарачая пара» (1931), зб-каў «Набор вышыні» (1937), «Праз навальніцы гадоў» (1962) і інш. Перакладаў творы Ф.​Фрэйліграта, В.​Гюго, У.​Уітмена, У.​Шэкспіра, сучасных паэтаў ЗША, Англіі, Іспаніі, Францыі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстраліі і інш. (зб. «Паэты XX ст.», 1965; «Амерыканскія паэты», 1969).

Тв.:

Избранное. М., 1973;

Сказочная эра: Стихотворения, повесть, беллетрист. мемуары. М., 1994.

т. 7, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭМАЗІ́ ((Crémazie) Актаў Жазеф) (16.4.1827, г. Квебек, Канада — 16.1.1879),

канадскі паэт; заснавальнік кан. паэзіі на франц. мове. Скончыў Квебекскую семінарыю. Друкаваўся з 1854. З 1861 выдаваў літ. час. «Les Soirées Canadiennes» («Канадскія вечары»). З 1863 у Францыі, дзе напісаў «Дзённік аблогі Парыжа» (выд. 1882) пра падзеі франка-прускай вайны 1870—71 і Парыжскай камуны 1871, лісты пра л-ру — «Лісты і ўрыўкі з лістоў» (выд. 1886). Аўтар патрыят. і філас. вершаў, у якіх адчувальны ўплыў паэтыкі П.​Беранжэ і В.​Гюго, няскончанай паэмы «Прагулка трох мерцвякоў».

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 8, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАВАРНІ́ (Gavarni) Поль [сапр. Шэвалье

(Chevalier) Іпаліт Гіём Сюльпіс; 13.1.1804, Парыж — 23.11.1866], французскі графік. Працаваў карыкатурыстам і ілюстратарам парыжскіх часопісаў. Жывыя, выразныя, часта поўныя гумару літаграфіі, малюнкі, акварэлі на тэмы з жыцця мяшчан, гар. беднаты, студэнтаў, маст. багемы: серыі «Жаночыя хітрыкі», «Студэнты і ларэткі», «Актрысы», «Акцёры», «Кулісы», «Фізіяноміі спевакоў» (усе 1837—47),

«Маскі і твары» (1852—53). У 1847—51 працаваў у Вялікабрытаніі, рабіў для лонданскіх выданняў малюнкі з гар. жыцця. Ілюстраваў творы А.​Бальзака, В.​Гюго, Э.​Сю; намаляваў партрэты А.​Мюсэ і А.​Мюржэ; пісаў навелы і эсэ.

П.Гаварні. Літаграфія з серыі «Фізіяноміі спевакоў» 1844.

т. 4, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)