Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ЦКАЕ,
вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і калектыўна-далявой гаспадаркі. За 52 км на ПдУ ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Церахоўка. 860 ж., 390 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1881) і будынак царкоўнапрыходскай школы (канец 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЫ́ЛЬНЯ,
рака ў Гомельскім і Лоеўскім р-нах Гомельскай вобл. і Чарнігаўскай вобл. Украіны, левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 380 км². Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в.Глыбоцкае Гомельскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Карпаўка Лоеўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км ад вытоку і на працягу 2,5 км на У ад в. Дзікалаўка Гомельскага р-на ўніз па цячэнні. Каля в. Дзікалаўка плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ (Сямён Сямёнавіч) (н. 7.11.1938, в.Глыбоцкае Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі ветэрынарны ін-т (1960). З 1985 працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Даследаванні па фізіятэрапеўт. метадах лячэння і прафілактыцы хвароб жывёл ва ўмовах Беларусі.
Тв.:
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Профилактика незаразных болезней молодняка. М., 1990 (у сааўт.);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.), Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎША́РАЎ (Іван Акімавіч) (28.10.1911, в.Глыбоцкае Гомельскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Беліцкі с.-г. тэхнікум (1936), Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1944). У Сав. Арміі з 1936. Удзельнічаў у баях на р. Халхін-Гол у 1939, у сав.-фінл. вайне 1939—40. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Ленінградскім, 1-м Бел. франтах, штурман эскадрыллі блізкабамбардзіровачнага авіяпалка, нач. штаба авіяпалка. Лейтэнант К. зрабіў 157 баявых вылетаў, вызначыўся ў час паветр. разведкі ў снеж. 1941 пад Ленінградам. З 1961 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ РАЁН,
на У Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926. Пл. 2,1 тыс.км². Нас. 73,6 тыс.чал. (1996), гарадскога 3,9%. Сярэдняя шчыльн. 35 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Гомель, рабочы пас. Бальшавік, 188 сельскіх нас. пунктаў, 25 сельсаветаў: Аздзелінскі, Бабовіцкі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Давыдаўскі, Даўгалескі, Дзятлавіцкі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Пакалюбіцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Старабеліцкі, Улукаўскі, Урыцкі, Целяшоўскі, Цярухскі, Цярэніцкі, Цярэшкавіцкі, Шарпілаўскі, Чарацянскі, Чанкаўскі, Яромінскі. Раён моцна пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986).
Раён размешчаны ў межах Гомельскага Палесся, паўн.-зах. частка — у межах Чачорскай раўніны. Паверхня пераважна нізінная, выш. 120—140 м, найвыш. пункт 160,3 м (каля в. Зябраўка). Карысныя выкапні: торф, гліны для грубай керамікі, пясок. Сярэдняя т-растудз. -6,9 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 590 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Асн. рака Сож з прытокамі Іпуць, Вуць, Церуха, Уза. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 34,9% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і дубовыя. Пад балотамі 14,1 тыс.га, найб. масівы — Кабылянскае балота, Вадапой, Жарэбна-Конскае балота.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 95 тыс.га, з іх асушаных 33,9 тыс.га. На 1.1.1996 у раёне 14 калгасаў, 19 саўгасаў, 3 птушкафабрыкі, саўгас «Цяплічны», 8 дапаможных гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва, бульбаводства. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, шкляной, харч. і паліўнай прам-сці. Гомель — чыг. вузел, напрамкі на Мазыр, Жлобін, Навазыбкаў (Расія), Бахмач, Чарнігаў (Украіна); аўтадарогі на Магілёў, Бабруйск, Калінкавічы, Чарнігаў, Навазыбкаў. Суднаходства па р. Сож. У раёне (без Гомеля) 2 ПТВ, 24 сярэднія, 13 базавых і 7 пач. школ, 9 муз. школ, школа-інтэрнат, 38 дашкольных устаноў, 43 клубы і дамы культуры, 48 б-к, 7 бальніц, 38 фельч.-ак. пунктаў. Курорт Чонкі, турбаза «Сож». Помнікі архітэктуры: царква (1-й пал. 19 ст.) у в. Гадзічава; царква Раства Багародзіцы (1881) і будынак царк.-прыходскай школы (канца 19 ст.) у в.Глыбоцкае; парк (2-й пал. 19 ст.) у в. Грабаўка; сядзібны дом («паляўнічы домік», 2-й пал. 19 ст.) у в. Каралёўка; паштовая станцыя (2-й пал. 19 ст.) за 3 км на У ад в. Сеўрукі; Мікалаеўская царква (1-й пал. 18 ст.) і сядзіба (канца 18 — пач. 19 ст.) у в. Старая Беліца; Успенская царква (1865—68) у в. Чарацянка. Помнік абаронцам Гомеля ў пачатку Вял.Айч. вайны ў в. Пакалюбічы. Выдаецца газ. «Маяк».