Глыбакаводны тэрмометр 3/469 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЫБАКАВО́ДНЫ ЖО́ЛАБ,

гл. Жолаб акіянічны.

т. 5, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСЬМІНО́ГІ (Octopoda),

атрад галаваногіх малюскаў. Васьміногаў і зрэдку ўсіх буйных галаваногіх малюскаў наз. спрутамі. 11 сям., каля 40 родаў, 200 відаў. Пашыраны ў марскіх водах да глыб. 8000 м ад Арктыкі да Антарктыкі. Донныя, прыдонна-планктонныя і планктонныя жывёлы. Найб. вядомыя васьміног звычайны (Octopus vulgaris, васьміног глыбакаводны блінападобны (Opistoteuthis depressa), васьміног глыбакаводны бязвокі (Cirrothauma murrayi) і інш.

Даўж. тулава 1—60 см, са шчупальцамі («рукамі») — да 3—6 м (зрэдку да 9,6 м), маса да 50—100 кг (зрэдку да 270 кг). Цела авальнае, мяшэчкападобнае, галава слаба адасоблена ад тулава. 8 «рук» часта аб’яднаны паміж сабой тонкай перапонкай з прысоскамі. У мелкаводных васьміногаў ёсць залоза, з якой пры абароне выпускаюць чарнільную вадкасць. Васьміногі глыбакаводныя маюць органы свячэння. Актыўныя драпежнікі. Аб’ект промыслу.

Васьміногі: 1 — звычайны; 2 — глыбакаводны бязвокі; 3 — глыбакаводны блінападобны.

т. 4, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛА́У,

глыбакаводны жолаб у паўд.зах. частцы Ціхага ак. ўздоўж усх. падножжа аднайм. астраўной дугі. Даўж. 350 км, сярэдняя шыр. 86 км, найб. глыб. 8138 м.

т. 11, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯПО́НСКІ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны жолаб у паўн.-зах. частцы Ціхага ак., уздоўж усх. краю в-ва Хонсю. Даўж. 680 км, сярэдняя шыр. 59 км, глыб. да 8412 м.

т. 18, кн. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАБРЫТА́НСКІ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. ч. Ціхага ак. Выцягнуты ўздоўж паўд. падводнага падножжа в-ва Новая Брытанія. Даўж. 510 км, сярэдняя шыр. 25 км, найб. глыб. 8320 м.

т. 11, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВА-СА́НДВІЧАЎ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. частцы Атлантычнага ак., каля ўсх. падводных схілаў Паўд. Сандвічавых астравоў. Даўж. каля 1380 км, сярэдняя шыр. 68 км, глыб. да 8264 м.

т. 12, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАГЕБРЫ́ДСКІ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны жолаб у паўд.-ўсх. ч. Ціхага ак. Размешчаны на З і Пд ад дугі а-воў Новыя Гебрыды. Даўж. 870 км, сярэдняя шыр. 29 км, найб. глыб. 7633 м.

т. 11, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУГЕНВІ́ЛЬСКІ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны жолаб у паўд.-ўсх. ч. Ціхага ак., на Пд ад в-ва Бугенвіль. Працягласць каля 500 км, сярэдняя шыр. 50 км, найб. глыб. 9140 м. У паўн. ч. злучаецца з Новабрытанскім жолабам.

т. 3, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕУ́ЦКІ ЖО́ЛАБ,

глыбакаводны краявы жолаб у паўн. ч. Ціхага ак., уздоўж паўд. падводных схілаў Алеуцкіх а-воў. Даўж. больш за 4 тыс. км, сярэдняя шыр. больш за 60 км, глыб. да 7855 м. Грунт — чырв. гліны.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)