ГЕ́ЙГЕР, Гайгер (Geiger) Ганс Іаган; 30.9.1882, г. Нойштат-ан-дэр-Вайнштрасэ, Германія — 24.9 1945),
нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Берлінскай АН (1937). Вучыўся ў Эрлангенскім, Мюнхенскім і Манчэстэрскім ун-тах. З 1907 выкладаў у Манчэстэрскім, Кільскім, Цюбінгенскім, Берлінскім ун-тах. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў. У 1908 вызначыў зарад электрона; разам з Э.Рэзерфардам вынайшаў прыладу для падліку асобных мікрачасціц (гл. Гейгераўскі лічыльнік); разам з англ. фізікам Дж.Неталам прапанаваў эмпірычную формулу сувязі пастаяннай распаду з энергіяй альфа-часціц (1911—12; закон Гейгера—Нетала); разам з В.Ботэ даказаў справядлівасць законаў захавання энергіі і імпульсу пры сутыкненнях элементарных часціц; разам з англ. фізікам Э.Марсдэнам эксперыментальна пацвердзіў формулу Рэзерфарда па рассейванні альфа-часціц.
т. 5, с. 133
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАПЯЛІ́ЦА (Канстанцін Іванавіч) (н. 1.6.1938, с. Цішэнаўка Краснаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Украінскім драм. т-ры імя І.Франко ў Кіеве (1965). З 1966 у Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца характарных і камед. роляў. Створаныя ім вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, народнасцю: Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Цярэшка, Паляныца («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Старжыцкі («Хамуціус» паводле А.Куляшова), Фядос Сыч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Драздзюк («Наследнік» М.Матукоўскага), Франак («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Буслай, Люцень («Парог», «Купалле» А.Дударава), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Манахаў («Варвары» М.Горкага), Аптымістэнка («Лазня» У.Маякоўскага), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Косме («Дама-невідзімка» П.Кальдэрона), Гейгер («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдра) і інш.
Р.М.Бакіевіч.
т. 12, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)