горад на Пн Францыі, марскі аванпорт Парыжа, у вусці р. Сена. Засн. ў 1517. 197 тыс.ж., з прыгарадамі каля 300 тыс.ж. (1994). Адзін з найб. партоў краіны (грузаабарот больш за 50 млн.т, з іх 60% нафта). Прам-сць: суднабудаванне і інш. галіны машынабудавання, нафтаперапр., хім., цэм., баваўняная, харч., каляровая металургія. Акіянаграфічны ін-т. Арх. помнікі 17—18 ст. Каля Гаўра ў царкве абацтва Гравіль-Сент-Анарын (11—14 ст.) — музей сярэдневяковай скульптуры і археалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́ЛЬ-СЮР-МЕР (Deauville-sur-Mer),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г.Гаўр, на беразе праліва Ла-Манш. Развіваецца з 19 ст., адно з найб. папулярных месцаў адпачынку, цэнтр міжнар. турызму. Шматлікія палацы, вілы, атэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Ян Юзаф) (7.9.1805, г.п. Смілавічы Мінскай вобласці — 30.3.1888),
фінансіст, вынаходнік. Скончыў Мінскую класічную гімназію (1821), Віленскі ун-т (1826) са ступенню канд. права. З 1827 служачы ў Польскім банку, пазней — у банках Францыі, з 1843 інспектар бухгалтэрыі чыгункі Парыж—Руан—Гаўр. На сусв. выстаўках у Парыжы (1849) узнагароджаны медалём за такс-машыну для кантролю праязных білетаў, у Лондане (1851) вял. медалём за машыну для друку і кантролю чыг. білетаў. Распрацаваў сістэму аўтам. сігналізацыі на чыгунцы. Аўтар праекта нар.франц. пазыкі. Склаў англ.-польскі навук.-тэхн. слоўнік.
Ганаровы прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (з 1948). Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. З 1928 выкладаў у спец. школе архітэктуры ў Парыжы (праф.). Адзін з першых пачаў будаваць цалкам жалезабетонныя дамы: жылы дом на вул. Франкліна (1903), т-р Елісейскіх палёў (1911—13), царква Нотр-Дам у Ле-Рэнсі (1922—23) — усе ў Парыжы. Пры рэканструкцыі г.Гаўр (з 1947) выкарыстоўваў індустр. метады і стандартызацыю буд-ва.
А.Перэ. Жылы дом на вул. Франкліна ў Парыжы. 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮФІ́ ((Dufy) Рауль) (3.6.1877, г.Гаўр, Францыя — 23.3.1953),
французскі жывапісец, графік, тэатр. мастак. У 1900—01 вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Зазнаў уплыў імпрэсіянізму, у 1905—08 прымыкаў да фавізму. Вывучаў нар. лубок, у стылі якога выканаў шматлікія гравюры ў 1914—18. У яго творчасці адлюстравалася характэрная для зах.-еўрап. мастацтва 20 ст. падкрэслена-суб’ектыўнае ўспрыняцце свету. У сваіх чыстых і лёгкіх па колеры, беглых па малюнку карцінах і акварэлях (са скачкамі, рэгатамі, канцэртамі) Дз. імкнуўся да ўвасаблення жыццярадасна-святочнага боку жыцця («Афішы Трувіля», 1906, «Прыстань» 1908, «Скачкі ў Давілі», 1930). Ілюстраваў таксама кнігі, рабіў малюнкі для тканін і габеленаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-МАНШ (франц. La Manche),
Англійскі канал (англ. English Channel), праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і в-вам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае м. з Атлантычным ак.Даўж. 578 км, шыр. 250 км на 3, 32 км на У, найб.глыб. 172 м, найм. глыб. на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсх. частцы праліва. Частыя туманы. Мае важнае трансп. значэнне. Гал. парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Л.-М. (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыг. тунэль (т. зв. «Еўратунэль», даўж. 52,5 км, у т. л. 38 км пад дном праліва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЮДЭРЫ́ (Scudéry, Scudéri) Мадлен дэ (15.10.1607, г.Гаўр, Францыя — 2.6.1701), французская пісьменніца; прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры. З 1630 у Парыжы, дзе заснавала арыстакратычны літ. салон, які стаў цэнтрам прэцыёзнага руху. Аўтар галантна-гераічных раманаў «Ібрагім, або Вялікі паша» (1641), «Артамен, або Вялікі Кір» (т. 1—10, 1649—53), «Клелія, або Рымская гісторыя» (т. 1—10, 1654—61), баек, вершаў і інш., у цэнтры якіх кодэкс прэцыёзнай маралі, вытанчанага густу, галантных пачуццяў і паводзін. Яе творы адзначаны майстэрствам сюжэтапабудовы, маляўнічасцю стылю, рысамі псіхалагізму і дыдактызму.
Літ.:
Гончар М.О. Концепция романа у М. де Скюдери // XVII век в диалоге эпох и культур. СПб., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ ((Marquet) Альбер) (27.3.1875, г. Бардо, Францыя — 14.6.1947),
французскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1895—98) у Г.Маро. У ранні перыяд зазнаў уплыў мадэрну (афармленне Сусв. выстаўкі ў Парыжы, 1900). У 1905—07 прымыкаў да фавізму («Кірмаш у Гаўры», «Пляж у Сент-Адрэс», «14 ліпеня ў Гаўры», «Сяржант каланіяльных войск»). Пазней пісаў пейзажы, адметныя лаканізмам малюнка, спакойнай яснасцю кампазіцыі, зладжанай гамай лёгкіх валёрных тонаў з выразнымі колеравымі акцэнтамі: «Гамбургскі порт», «Везувій», «Марына (Неапаль)» (усе 1909), «Нотр-Дам зімой», «Дажджлівы дзень у Парыжы» (абодва 1910), «Мост Сен-Мішэль» (1912), «Бужы» (1925), «Порт Гаўр» (1934), «Парыж уначы» (1938), «Набярэжная Канці ў снезе» (1947) і інш. Ствараў таксама партрэты, літаграфіі, малюнкі, кніжныя ілюстрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНАРДЭ́Н ДЭ СЕН-П’Е́Р ((Bernardin de Saint-Pierre) Жак Анры) (19.1.1737, г.Гаўр, Францыя — 21.1.1814),
французскі пісьменнік-сентыменталіст. Аўтар кн. нарысаў «Падарожжа на Іль-дэ-Франс» (1773), рамана-трактата «Аркадыя» (не скончаны, 1781), філас. эсэ «Эцюды аб прыродзе» (1784), «Гармоніі прыроды» (выд. 1815), сатыр.-філас. навел «Індыйская хаціна» (1791), «Сурацкая кавярня» (1791; рус.пер. Н.М.Карамзіна, 1792; пер. і перапрацоўка Л.М.Талстога, 1891). Як і для Ж.Ж.Русо, для Бернардэна дэ Сен-П’ера характэрны культ прыроды і пачуцця, жыцця ў згодзе з законамі прыроды і свайго сэрца. Раман-утопія «Поль і Віржыні» (1788) — гімн каханню і «натуральнаму чалавеку».
Тв.:
Рус.пер. — Поль и Виржиния: Роман. М., 1962.
Літ.:
Гуляев Н.А. Бернарден де Сен-Пьер // История зарубежной литературы XVIII в.: Страны Европы и США. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НА (Seine),
рака на Пн Францыі. Даўж. 776 км, пл.бас. 78,6 тыс.км². Вытокі на плато Лангр, цячэ ў шырокай даліне па раўнінах Парыжскага бас., рэчышча звілістае, асабліва ніжэй Парыжа. Упадае ў бухту Сены праліва Ла-Манш, утварае эстуарый. Асн. прытокі: Об, Марна, Уаза (справа), Іона, Эр (злева). Жыўленне пераважна дажджавое. Найб. ўзроўні зімой і ў канцы лета. Сярэдні расход вады ў Парыжы 250 м³/с, каля вусця — да 500 м³/с. У ніжнім цячэнні С. зазнае ўплыў марскіх прыліваў. Суднаходная ад г. Труа (часткова па абвадным канале). Марскія судны падымаюцца да г. Руан (125 км ад вусця). Злучана каналамі з рэкамі Шэльда, Маас, Рэйн, Сона, Луара і інш. На С. — гарады Парыж (цягнецца ўздоўж С. амаль на 50 км), Руан; у эстуарыі марскі аванпорт Парыжа — Гаўр. Набярэжная С. ў Парыжы з помнікамі архітэктуры ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.