бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Канд.тэхн. н. (1965). Сын А.І.Барысавіча. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1992 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні магутных патокаў іанізавальнага выпрамянення з рэчывамі, распрацоўцы тэхналогій выкарыстання радыяц. працэсаў у нар. гаспадарцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Применение мощных источников гамма-излучения в народном хозяйстве Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁСБА́ЎЭР ((Mōssbauer) Рудольф Людвіг) (н. 31.1.1929, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Баварскай АН (1967), замежны чл.Нац.АН ЗША (1978), Рас.АН (1982) і інш.
Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1955), у 1964—72 і з 1977 праф. гэтага ун-та. У 1960—64 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). У 1972—77 дырэктар Ін-та Лаўэ—Ланжэвэна ў г. Грэнобль (Францыя). Навук. працы па гама-спектраскапіі, фізіцы цвёрдага цела, ядз. і нейтрыннай фізіцы. У 1958 адкрыў з’яву ядз. гама-рэзанансу (гл.Мёсбаўэра эфект). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Нобелеўская прэмія 1961 (разам з Р.Хофстэдтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект RK и его значение для точных измерений // Наука и человечество. М., 1962;
Резонансная спектроскопия гамма-излучения: Лекция. М., 1970.