ГАЛЬША́НКА,
адна з назваў рэчкі Альшанка.
т. 5, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НКА,
Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска, рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага ўзв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.
т. 1, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬША́НЫ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Гальшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пд ад г. Ашмяны, 198 км ад г. Гродна, 12 км ад чыг. ст. Багданаў. 1260 ж., 495 двароў (1996).
Вядомы з 13 ст. Паводле Хронікі Быхаўца, Гольша заклаў горад на р. Карабель, пачаў там княжыць і назваўся кн. Гальшанскім. У 14—15 ст. Гальшаны — цэнтр Гальшанскага княства. У канцы 14 — пач. 15 ст. горад, цэнтр гандлю і рамёстваў. Да сярэдзіны 16 ст. належалі Гальшанскім, потым Сапегам. У канцы 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Гальшанскі палац, у 17—18 ст. — Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага пав. У 19 ст. мястэчка, праводзіліся кірмашы. У 1897 — 2883 ж. У 1922—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага р-на. У 1970 — 1745 жыхароў.
У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 5, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)