ГАЛО́ЎЧЫЦЫ,

вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 197 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Ельск. 556 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 4, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛО́ЎЧЫЦЫ,

вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на З ад г. Драгічын, 100 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Вулька-Антопальская. 769 ж., 312 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, малітоўны дом евангельскіх хрысціян.

т. 4, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Галоўчыцы (в., Драгічынскі р-н) 3/313; 4/266 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галоўчыцы (в., Расонскі р-н) 3/44 (к.), 313; 9/123

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галоўчыцы (в., Чэрыкаўскі р-н) 3/313; 11/265 (к.), 266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галоўчыцы (в., Нараўлянскі р-н) 3/313; 4/381 (к.); 7/393 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Старыя Галоўчыцы (в., Гомельская вобл.) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Новыя Галоўчыцы (в., Петрыкаўскі р-н) 1/225 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л,

меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каля в. Бобрык, праходзіць каля в. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка.

т. 4, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 км на ПдЗ ад г. Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км². Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,2 млн. м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб’ём сцёку 3,14 млн. м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.

т. 4, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)