Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АІ́Д, Гадэс, Плутон,
у грэч. міфалогіі бог — уладар царства мёртвых, а таксама само царства. Аід — алімп. бажаство, але пастаянна знаходзіцца ў сваіх падземных уладаннях, дзе царуе з жонкай Персефонай. У хрысціянстве міф пра Аіда ператварыўся ў міф пра пекла, куды пасля смерці трапляюць душы грэшнікаў. Апісаны ў творах Гамера, Платона, Вергілія і інш.
Да арт.Аід. Аід і Персефона. Рэльеф з Локраў. 470—460 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДЫС (Cadiz),
горад на ПдЗ Іспаніі; у Андалусіі, на беразе Кадыскага зал. Атлантычнага акіяна. Адм. ц. правінцыі Кадыс. Засн. каля 800 да н.э. фінікійцамі пад назвай Гадэс. 154 тыс.ж. (1991).
Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., суднабуд., рыбакансервавая, тытунёвая, тэкстыльная. Арх. помнікі 13—18 ст.: крапасныя сцены (17 ст.), сабор Санта-Крус (13 ст., перабудаваны ў 17 ст.), царква Санта-Куэва (канец 18 ст.; размалёўкі 1793—95, Ф.Гоя). Музеі. Ваенна-марская база.