ФУЭНЛЬЯ́НА (Fuenllana) Мігель дэ (пасля 1500, Навалькарнера, Іспанія — каля 1579),
іспанскі кампазітар, віуэліст. Быў сляпы. Служыў прыдворным музыкантам у Філіпа II, Ізабелы дэ Валуа. Віртуоз, прадстаўнік ісп. школы віуэлістаў 16 ст. Склаў зб. твораў «Кніга музыкі для віуэлы, названая «Арфеева ліра...» (1554), у які ўключыў свае царк. і свецкія творы, апрацоўкі рамансаў, творы нар. музыкі, пералажэнні твораў Х.Васкеса, А.Віларта і інш.
французскі скрыпач-віртуоз, кампазітар, педагог. Праф. Парыжскай кансерваторыі (1795). Буйны прадстаўнік т.зв. парыжскай школы. З 1802 канцэртаваў (у 1805—08 прыдворны саліст у Пецярбургу). У 1821—32 першы скрыпач т-ра «Гранд-апера», з 1827 — Каралеўскай прыдворнай капэлы. Аўтар твораў для скрыпкі, метадычных дапаможнікаў, у т. л. скрыпічнай школы, нарысаў пра А.Грэтры, Дж.Б.Віёці і інш.
чэшскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1885—92, з 1922 праф., у 1924—26 і з 1933 яе дырэктар). Вучань А.Беневіца, К.Штэкера, А.Дворжака. У 1891—1933 удзельнік «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б.Сметаны, Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімф. паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з арк. (1903), фп. п’есы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС Міхаіл Ісакавіч (22.9.1871, Вільня — 22.12.1938),
скрыпач-віртуоз. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). Канцэртаваў як саліст і ансамбліст. У 1906—14 жыў у Берліне, дзе разам з братам, віяланчэлістам Іосіфам і жонкай, піяністкай В.Маурынай, стварыў рускае трыо з выкананнем твораў рус. кампазітараў. З 1915 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Германіі і Швецыі, ЗША. Выступаў як дырыжор, выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс (Філадэльфія). Аўтар шматлікіх транскрыпцый для скрыпкі і фп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ Васіль Васілевіч (3.1.1861, г. Бежацк Цвярской вобл. — 26.12.1918),
рускі музыкант, балалаечнік-віртуоз. У 1838 1888 заснаваў у Пецярбургу першы аркестр рус.нар. інструментаў (з 1923 імя Андрэева), канцэртаваў з ім па Расіі, краінах Зах. Еўропы, ЗША. Пры яго ўдзеле ўдасканалена нар. балалайка, створаны яе аркестравыя разнавіднасці; арганізаваны многія аркестры рус.нар. інструментаў. Зацвердзіў балалайку як канцэртны інструмент. Аўтар каля 40 п’ес для балалайкі і аркестра, школы ігры на балалайцы (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ХРА Андрэй Восіпавіч (1773, г. Вільня — 15.12.1850),
гітарыст, кампазітар. Па паходжанні чэх. З 1801 працаваў у Маскве, з 1813 у Пецярбургу. З 1926 выдаваў нотны «Journal pour la guitare...» («Часопіс для гітары»), у 1828—29 «Петербургский журнал для гитары...» Удасканаліў 7-струнную гітару, зацвердзіў яе сучасны строй. Гітарыст-віртуоз, выступаў у шматлікіх гарадах. Аўтар твораў для гітары, у т. л. варыяцыі на рус.нар. песні, пералажэнняў твораў розных кампазітараў. Складальнік кн. «Тэарэтычная і практычная школы для 7-струннай гітары» (1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЗАФО́ВІЧ-БАРО́ЎСКАЯ Тэафілія (Багуміла) Якаўлеўна (1826 ці 1828, г. Гродна — ?),
бел. скрыпачка-віртуоз. Вучылася ў г. Гродна ў скрыпача-аматара Звіровіча, удасканальвала майстэрства ў Пецярбургу (1838—41) у А.В’ётана, У.Буля, Ф.Прума. У 1835 — пач. 1870-х г. выступала ў гарадах Беларусі і Літвы, у Пецярбургу і Варшаве. За майстэрскае выкананне яе называлі «Паганіні ў жаночым адзенні». У рэпертуары творы Н.Паганіні, В’ётана, К.Ліпінскага, Г.Вяняўскага, Ш.Берыо, Г.Эрнста і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ДМЕН (Goodman) Бені (Бенджамін Дэйвід; 30.5.1909, г. Чыкага, ЗША — 13.6.1986, амерыканскі джазавы віртуоз-кларнетыст, кампазітар, кіраўнік джаз-аркестра. З 1921 выступаў з рознымі (з 1934 з уласным) джазавымі калектывамі; адзін з першых практыкаваў сумеснае музіцыраванне неграў і белых. Адзін з заснавальнікаў стылю свінг (празваны «каралём свінгу»),
выпрацаваў індывід. віртуозна-імправізацыйны стыль ігры на кларнеце. Вядомы і як выканаўца акад. музыкі (у т. л. канцэрта В.А.Моцарта, а таксама прысвечаных Гудмену твораў для кларнета Б.Бартака, А.Копленда, П.Хіндэміта, І.Стравінскага, Д.Міё і інш.). Аўтар камерных джазавых твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МЕЛЬ,
(Hummel) Іаган Непамук (14.11.1778, Браціслава — 17.10.1837), аўстрыйскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог. Вучань В.А.Моцарта і А.Сальеры. Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы. Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фп. (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фп. з аркестрам, фп. санаты, у т. л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод інш. твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інстр. творы. Сярод вучняў: Ф.Гілер, К.Чэрні, А.Гензельт і інш. Аўтар муз.-тэарэт.прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЕЛІК (Kubelík) Ян (5.7.1880, Міхле каля Прагі — 5.12.1940),
чэшскі скрыпач, кампазітар. Чл.Чэш. Акадэміі навук і мастацтваў (1932). Ігры на скрыпцы вучыўся ў бацькі І.М.Кубеліка, К.М.Вебера і інш. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1898). Музыкант-віртуоз, адзін з лепшых выканаўцаў найб. складаных твораў Н.Паганіні. Увёў у выканальніцкую практыку больш павольны тэмп ігры тэхн. пасажаў. Аўтар сімфоніі (1937), 6 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам (1916—24), скрыпічных п’ес, віртуозных канцэртных кадэнцый і інш. У 1947 і 1949 прайшлі Міжнар. конкурсы скрыпачоў імя К. (у рамках муз. фестывалю «Пражская вясна»).