Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вятка (г.), гл. Кіраў (г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ТКА,
рака ў еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі, ва Удмурціі, Кіраўскай вобл. і Татарстане, правы прыток Камы. Даўж. 1314 км, пл.бас. 129 тыс.км². Пачынаецца на Верхнякамскім узв. Тыпова раўнінная рака, звілістая на ўсім працягу. У рэчышчы частыя завалы, на пойме шмат азёр і старыц. Асн. прытокі: Кобра, Малома, Піжма (справа), Чапца, Кільмезь (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 890 м³/с. Сплаўная. Суднаходная да г. Кіраў (700 км), вясной да прыстані Кірс (1000 км). Гал. прыстані: Кіраў, Кацельніч, Савецкі, Вяцкія Паляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вятка (князь) 3/275; 9/28; 12/85
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЦКАЯ ЗЯМЛЯ́,
гістарычная назва ў 12—18 ст. тэрыторыі ў басейне верхняга і часткова сярэдняга цячэння р.Вятка. У 1-м тыс. да н.э. ў Вяцкіх землях жылі плямёны ананьінскай культуры, у 6—10 ст. — комі і удмурты, з 10 ст. — марыйцы. У 14 ст. склаліся феад. адносіны. У 2-й пал. 14 ст. ў сярэднім цячэнні р.Вятка ўзніклі рус. пасяленні. У 1489 Вяцкая зямля далучана да рас. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎ,
горад у Расіі, цэнтр Кіраўскай вобл., на р.Вятка. Вядомы з 1374, да 1781 наз. Хлынаў, да 1934 Вятка. 465 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (чыг. краны, станкі, с.-г. і лесапасадачныя машыны, дакладныя вымяральныя прылады і інструменты, пральныя машыны і інш.), хім. (шыны і інш.), мікрабіял. (кармавыя дрожджы), дрэваапр., лёгкая (штучнай скуры, гарбарна-абутковы, гарбарна-футравы камбінаты) і харчовая; вытв-сць глінянай дымкаўскай цацкі. 3 ВНУ. 3 т-ры. Музеі: краязнаўчы, маст. і вяцкіх маст. промыслаў. Дамы-музеі А.С.Грына, М.Я.Салтыкова-Шчадрына. Арх. помнікі 17—19 ст. Перайменаваны ў гонар С.М.Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЦКІ УВА́Л,
узвышша на УУсх.-Еўрап. раўніны, у Рэспубліцы Марый Эл і Кіраўскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Выш. да 284 м. Выцягнуты амаль мерыдыянальна. Перасякаецца далінай р.Вятка. Складзены з даламітаў, вапнякоў і гіпсаў; развіты карст. Хвойныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў, якія ў 8—3 ст. да н.э. жылі ў басейнах рэк Кама, Сярэдняя Волга, Вятка, Белая. Назва ад могільніка каля в. Ананьіна (Татарыя). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у наземных драўляных жытлах памерам 10 × 5, 12 × 4 м, а таксама ў доўгіх дамах, падзеленых на секцыі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах, над якімі ставіліся драўляныя зрубы; у магілы клалі жал. і бронзавыя коп’і, сякеры-кельты, чаканы, кінжалы, упрыгожанні. Для ананьінскай культуры характэрна кругладонная кераміка з ямкавым і шнуравым арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Мацвей Мацвеевіч) (26.11.1826, г.Вятка, Расія — 22.4.1866),
рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафіз. даследаванняў. Скончыў Казанскі ун-т (1847). З 1850 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі, з 1852 пам. дырэктара Віленскай астр. абсерваторыі. Адзін з першых наладзіў сістэм. фатаграфаванне паверхняў Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафіз. з’яў. Выдаваў першы ў Расіі часопіс па дакладным прыродазнаўстве «Вестник математических наук», пераклаў на рус. мову 3-і («астранамічны») том «Космасу» А.Гумбальта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МА (ад удм. кам — рака, цячэнне),
рака ў еўрап.ч. Расіі, левы прыток р. Волга. Даўж. 1805 км, пл.бас. 507 тыс.км². Бярэ пачатак на Верхнякамскім узв., упадае ў Куйбышаўскае вадасховішча. Цячэ паміж узвышшамі Высокага Заволжа, па шырокай, месцамі звужанай даліне. У вярхоўях рэчышча няўстойлівае і звілістае. Пасля ўпадзення р. Вішара — мнагаводная рака. Сцёк К. на значным працягу зарэгуляваны плацінамі Камскай, Воткінскай і Ніжнякамскай ГЭС, вышэй якіх створаны вадасховішчы. Гал. прытокі: Вішара, Чусавая, Белая (злева), Вятка (справа).
Жыўленне пераважна снегавое, а таксама падземнае і дажджавое. Ледастаў з пач.ліст. ў вярхоўях і канца ліст. ў нізоўях да красавіка. Сярэдні расход вады каля г. Набярэжныя Чаўны 2940 м³/с. Ніжэй рэйда Керчаўскі рэгулярнае суднаходства. Асн. гарады і парты: Салікамск, Беразнікі, Перм, Краснакамск, Сарапул, Набярэжныя Чаўны, Чыстапаль.