Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КІЯ ПЛАТО́,
міжгорныя плато і раўніны ў сістэме Атласа, у Алжыры і Марока. Выш. ад 700 м на У да 1200 м на З. Герцынская складкавая аснова высокіх плато перакрыта чахлом асадкавых мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На паверхні шмат катлавін з салёнымі азёрамі (шотамі), да якіх накіраваны даліны уэдаў. Клімат субтрапічны паўпустынны. Ападкаў 200—400 мм за год. Расліннасць — разрэджаныя хмызнякі і дзярнінныя злакі (у т. л. альфа) на шэра-карычневых глебах; вакол шотаў — галафіты і палын. Жывёлагадоўля. Арашальнае земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРА́ЛЬ (ад лац. magistralis галоўны),
1) асноўная, галоўная лінія, напрамак у сістэме якой-небудзь сеткі (трансп., энергет., воднай, тэлефоннай, каналізацыйнай і інш.). Да М. адносяць найважнейшыя чыгункі (напр., Байкала-Амурская магістраль), аўтамагістралі, нафта- і газаправоды, ЛЭП і інш.Высокіятэхн. параметры, асаблівасці інж. ўладкавання і інфраструктуры М. забяспечваюць значныя аб’ёмы трансп. работ, высокія скорасці руху, мінім. затрымкі.
2) Шырокая і прамая гар. вуліца, звычайна з інтэнсіўным рухам транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛФЕНО́Л,
магнітамяккі сплаў жалеза (84%) з алюмініем (16%). Мае высокіямагн. пранікальнасць у слабых палях, цвёрдасць, трываласць, зносаўстойлівасць, эл. супраціўленне. З алфенолу вырабляюць стрыжні галовак апаратуры для магн. запісу і ўзнаўлення інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́НДЫ (Grandes),
у сярэдневяковай Іспаніі вышэйшае духоўнае і свецкае дваранства. Займалі высокіядзярж. пасады, карысталіся вял. прывілеямі і былі вызвалены ад падаткаў. З 16 ст. гранды — спадчынны дваранскі тытул (адменены ў 1931).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Рэчыца. Пл. 0,4 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 220 м. Берагі высокія, пясчаныя. Старычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТАЧЧЫН ШАР,
праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зямлі (Расія). Злучае Баранцава і Карскае м.Даўж. 98 км, найменшая шыр. каля 600 м, глыб. 12 м. Берагі высокія, месцамі стромкія. Большую ч. года праліў укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСБО́РДЭР (ад англ. mix змешваць + border аблямоўка),
шматрадковая мяшаная пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падабраных так, каб іх цвіценне працягвалася з ранняй вясны да позняй восені. Ствараюць у выглядзе шырокіх (1,2—4 м) палос уздоўж жывых агароджаў, кветнікаў, будынкаў, дарожак і інш. Адрозніваюць М. аднабаковыя (расліны задняга плана найб.высокія) і двухбаковыя (высокія расліны ў цэнтры). Выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве. Расліны падбіраюць па тэрмінах аблісцення і цвіцення, выш. (0,3—2 м), вонкавым выглядзе, спалучэнні колераў; высаджваюць палосамі ці ў выглядзе невял. груп, плям, геам. фігур. Дадаткова могуць выкарыстоўвацца малыя арх. формы (вазы, скульптуры, фантаны і інш.). Найб. эфектны М. з 2-га года пасадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
разнавіднасць хімічнай сувязі, якая ўтвараецца пры ўзаемадзеянні электроннага газу (аб’яднаных валентных электронаў металаў) з дадатна зараджанымі іонамі крышт. рашоткі. Характэрна для металаў, іх сплаваў і расплаваў, а таксама большасці металідаў. Вызначае ўласцівасці, характэрныя для металаў: высокія электра- і цеплаправоднасць, пластычнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУН,
умацаванне або ўмацаванае жыллё ў Ірландыі і Шатландыі ў выглядзе каменнай вежы. Першапачаткова так называлі ў паўн. Шатландыі высокія вежы, пабудаваныя піктамі на ўзбярэжжы мора. Найб.стараж. помнікі, верагодна, належаць да жал. веку, але шмат Д. пабудавана ў раннехрысціянскі перыяд і сярэднія вякі.