Ваўкавічы (в.) 2/498 (к.), 6236/512 (к.); 11/171 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВІ́ЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 35 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Раста. 542 ж., 198 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́Ў (Аляксандр Віктаравіч) (н. 30.6.1952, в.Ваўкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (1974), дзе і працуе. Навук. працы па распрацоўцы энергарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. Мн., 1990;
Сельскохозяйственные машины. Мн., 1997 (разам з М.В.Чайчыцам, В.П.Буяшовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ,
бел. рукапісны помнік 16 ст. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 прэсвітэрам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дала магчымасць В.Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак, магчыма, кніга знаходзілася ў в.Ваўкавічы Навагрудскага пав. (у прыпісцы ўпамінаецца пан Казімір Корсак, навагрудскі гарадскі суддзя). У 19 ст. А.Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную б-ку. Ваўкавыскае евангелле — рэдкі ўзор рукапіснай бел. кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правыя і левыя палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень. Зберагаецца ў б-цы АН Літвы (Вільня).