СПАРО́ЎВАННЕ ЖЫВЁЛ
спосаб натуральнага асемянення матак. Адбываецца ў перыяд палавой ахвоты ў матак. Тып С.ж. залежыць ад віду жывёлы, кірунку іх прадукцыйнасці, памераў і складу статка. Выкарыстоўваюць С.ж. вольнае (вытворнікі самастойна знаходзяць у статку самак у ахвоце і пакрываюць іх); у конегадоўлі касячнае (трымаюць жарабца-вытворніка на 20—25 матак) і варкавое (вытворніка на некалькі гадзін запускаюць у
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)