Бычок (грыб), гл. Валуй

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЫЧО́К,

род грыбоў, гл. Валуй.

т. 3, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Бычок» (танец) 2/500; 10/225

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бычок (канал, бас. Сцвігі) 7/322

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«БЫЧО́К» , бел. народны танец. Муз. памер 24. Тэмп умераны ці хуткі. Вядомы ў некалькіх харэагр. варыянтах: найб. старажытны блізкі да карагодаў (танцоры імітавалі баданне бычкоў); пазнейшыя — да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізацыйныя варыянты. У рознай ступені выкарыстоўваючы нар. аснову танца, бел. балетмайстры стварылі шэраг яркіх сцэн. пастановак (у т. л. харэагр. карцінка «Бычкі» ў паст. К.Алексютовіча, жарт. танец «Бычкі» ў паст. А.Апанасенкі). Пашыраны па ўсёй Беларусі.

т. 3, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бычок філіпінскі 9/206

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бычок-пясочнік (рыба) 2/500 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЫЧО́К-ПЯСО́ЧНІК (Neogobius fluviatilis) рыба сям. бычковых атр. акунепадобных. Пашыраны ў рэках бас. Чорнага і Азоўскага мораў. У Каспійскім м. жыве блізкі падвід. На Беларусі ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Трымаецца пясчаных перакатаў з умераным цячэннем.

Даўж. да 20 см, маса каля 50 г. Цела буравата- або жаўтавата-шэрае з 8—12 бурымі плямамі ўздоўж бакоў. Брушныя плаўнікі ўтвараюць круглы прысосак. У перыяд нерасту самцы чорныя. Корміцца доннымі арганізмамі. Аб’ект промыслу.

т. 3, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бычок А. С. 2/500; 3/127; 10/319

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ,

віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)