(«Писцовая книга бывшего Пинского староства, составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 гг. пинским и кобринским старостою Лаврином Войною»),
інвентар Пінскага староства 1560-х г., выдадзены ў 2 ч.Віленскай археаграфічнай камісіяй у 1874. Выданне зроблена паводле копіі 1622 з Віленскага цэнтр. архіва стараж. актаў на польск. мове з паралельным перакладам на рус. мову. У пачатку інвентара змешчаны лісты Жыгімонта II Аўгуста аб правядзенні новай валочнай памеры гэтага дзярж. ўладання. Правядзеннем памеры кіраваў гаспадарскі дваранін Л.Война (пазней пінскі староста). У інвентары пералічаны зямельныя надзелы мяшчан Пінска і Нобеля, сялян Пінскай, Зарэчнай і Вядскай валасцей, землі гаспадарскіх фальваркаў. У канцы змешчана апісанне замены некат. зямель правасл. святароў і шляхты на гаспадарскія землі з мэтай ліквідаваць цераспалосіцу. Выданне забяспечана прадмовай С.В.Шаўковіча, дзе зроблены крыніцазнаўчы аналіз інвентара, на яго падставе прыведзены звесткі пра Пінскае староства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРДЫНА́ЦЫЯ КАРАЛЕ́ЎСКІХ ПУ́ШЧАЎ У ЛЯСНІ́ЦТВАХ БЫЛО́ГА ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА», «Ординация королевских пущ в лесничествах бывшего Великого княжества Литовского»,
вопіс каралеўскіх лясных масіваў ВКЛ 1636—40. Выдадзены Віленскай археагр. камісіяй паралельна на польскай і рус. мовах (Вільня, 1871). Ардынацыя (упарадкаванне) мела на мэце ўстанаўленне межаў каралеўскіх пушчаў, вызначэнне правоў шляхты і мясц. насельніцтва на карыстанне імі, арганізацыю кіравання лясной гаспадаркай і вызначэнне статуса асоб, якія выконвалі спец. абавязкі ў створаных лясніцтвах. Адзначаны населеныя пункты на тэр. лясніцтваў, пералічаны сяляне, іх павіннасці, колькасць зямлі ў гаспадарках; часам дакументы шляхты на права валодання і карыстання лясамі; апісаны азёры, рэчкі, лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ СХОД БЕЛАРУ́САЎ БЛІ́ЗКАГА ЗАМЕ́ЖЖА Адбыўся 19—20.12.1992 у Мінску; прысутнічалі 240 дэлегатаў з рэгіёнаў былогаСССР, Польшчы, а таксама ганаровыя госці — вядомыя дзеячы, прадстаўнікі дзярж. і грамадскіх арг-цый Беларусі. Арганізаваны згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзельнікі сходу прынялі заяву і звароты да народаў Беларусі, да беларусаў свету, да парламентаў і ўрадаў на тэр.былогаСССР, урада Беларусі. Прынята рашэнне аб правядзенні Першага з’езда беларусаў свету.
Літ.:
Канус К. Мы не пасынкі твае, Беларусь! // Бел. мінуўшчына. 1993. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНІНГРА́Д,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., каля р. Клязьма. Засн. ў 1928 як пас. Калінінскі, горад з 1938. 133 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр ракетна-касм. прам-сці. Цэнтр кіравання касм. палётамі. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., дрэваапр., тэкст. і інш. прам-сці. Царква Касьмы і Даміяна (1786; на тэр.былогаг.п. Болшава, у 1963 далучанага да К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГРЫБ (араб. захад),
1) уласна М. — агульная назва ў геагр. і гіст. л-ры з часоў Араб. халіфата групы краін у Паўн. Афрыцы на З ад Лівіі (Туніс, Алжыр, Марока).
2) Вялікі М., або Араб. Захад (у адрозненне ад Араб. Усходу — Машрык), уключае дадаткова тэр. Лівіі, Маўрытаніі і Зах. Сахары. У сярэднія вякі ў паняцце М. ўключаліся таксама мусульманская Іспанія (Андалусія) і інш. ўладанні былогаАраб. халіфата ў зах.ч. Міжземнага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ШЦІНА (Priština),
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Адм. ц.былогааўт. краю Косава. Каля 300 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, керамічная, машынабудаўнічая. Рамёствы (дываны, маст. вырабы з каляровых металаў). Ун-т. Каля П. манастыр і царква Грачаніца (1313—15). Паблізу — здабыча бурага вугалю і свінцова-цынкавых руд; энергахім. камбінат. Горад значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў у 1998—99, у выніку чаго колькасць сербскага насельніцтва паменшылася, а албанскага павялічылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́НЬКАў архітэктуры,
дэкаратыўная дэталь (патаўшчэнне) слупоў, калонак, ліштваў акон і дзвярных парталаў. Мае круглую або крыху падоўжаную (дынепадобную) форму. Была пашырана ў рус. мураванай архітэктуры 15—17 ст., у драўляным дойлідстве — да канца 18 ст. На Беларусі сустракаецца пераважна ў пабудовах 19 — пач. 20 ст. стыляў псеўдарускага і мадэрн (будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўская царква ў Гродне і інш.).
Дынькі на фасадах былога Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (уверсе) і Пакроўскай царквы ў Гродне.