БУРАКО́Ў (Віктар Сямёнавіч) (н. 25.3.1931, в. Забалоцце Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1986; чл.-кар. 1980), д-р фізіка-матэм. н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1955). З 1969 нам. дырэктара Ін-та фізікі, з 1992 акад.-сакратар Аддз. фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, адначасова ў 1992—93 дырэктар-арганізатар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектральным аналізе, квантавай электроніцы, лазернай дыягностыцы нізка- і высокатэмпературнай плазмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Практическое руководство по спектральному анализу. Мн., 1960 (разам з А.А.Янкоўскім);
Лазерная спектроскопия плазменных образований // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Літ.:
В.С.Бураков: (к 60-летию со дня рождения) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буракоў Я. 10/91
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Караняед буракоў 2/471; 5/431
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЯЕ́Д БУРАКО́Ў,
хвароба праросткаў і ўсходаў буракоў, якая выклікаецца пераважна паразітычнымі грыбамі. Яго ўзбуджальнікі — грыбы з родаў Pythium, Aphanomyces, Phoma, Rhizoctonia, розныя віды Fusarium, а таксама бактэрыі. Пашкоджваюць цукр., кармавыя і сталовыя сарты, зрэджваюць усходы, змяншаюць ураджайнасць на 10—40%. Хвароба праяўляецца завяданнем і пажаўценнем раслін у фазе семядолей і 1-й пары лісцікаў; на карэньчыках маладых праросткаў паяўляюцца бурыя плямы, падоўжаныя палосы, на падсемядольным калене — кальцавая перацяжка загнілых і пачарнелых тканак. Пры інтэнсіўным развіцці хваробы корань гніе і расл ша гіне. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках у глебе, на каляплодніках насення.
Да арт.Караняед буракоў: 1 — узбуджальнік хваробы ў культуры; 2 — здаровая расліна; 3 — пашкоджаны праростак; 4 — пашкоджаная расліна (перацяжка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́ТНАЯ ГНІЛЬбуракоў,
хвароба караняплодаў буракоў у перыяд захоўвання, якая выклікаецца комплексам грыбоў і бактэрый. Найб. пашырана шэрая гніль (узбуджальнік — грыб Botritis cinerea) і фамоз (узбуджальнік — грыб Phoma betae). На хворых каранях з’яўляецца белы, шэры ці ружавата-белы налёт споранашэння грыба, потым фарміруюцца цёмныя склероцыі, якімі грыб зімуе. Пры фамозным гніенні грыбніца развіваецца ў тканках каранёў, надае ім цёмна-карычневы колер і фарміруе масы пладовых цел (пікнідаў). Пашкоджаныя караняплоды гніюць. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках, у глебе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЛУ́МАЎ (Авядзікт Лук’янавіч) (12.12.1896, г. Сімферопаль, Украіна — 30.9.1972),
расійскі біёлаг-селекцыянер. Акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1923, Расія). З 1922 ва Усерас.НДІцукр.буракоў і цукру (Варонежская вобл.). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы цукр.буракоў. Вывеў 52 сарты і гібрыды цукр.буракоў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Селекция сахарной свеклы. М., 1950;
Методы селекции, создание высокопродуктивных сортов и гибридов сахарной свеклы и их внедрение в производство // Тр. Всесоюз. НИИ сахарной свеклы. 1965. Т. 2, вып. 2.