помнік архітэктуры франц. готыкі ў г. Шартр. Пабудаваны ў 1194—1225 на месцы храма 11 ст. (захаваліся крыпты 9 і 11 ст. з фрагментамі раманскіх фрэсак). Гал. фасад (1135—2-я пал. 13 ст., акно-ружа пач. 13 ст.) з трайным скульпт. «Каралеўскім парталам» (1145—60) фланкіраваны паўн. (выш. 115 м; шпіль 1507—13, арх. Жан з Боса) і паўд. вежамі. Парталы трансепта аздоблены разнымі порцікамі і скульптурай на тэмы сюжэтаў са Старога і Новага запаветаў (13 ст.). У інтэр’еры захаваліся вітражы 12—13 ст., каменная скульпт. агароджа хору (з 1514, па малюнках Жана з Боса; 18 ст.), за хорам — капэла (14 ст.; цяпер скарбніца сабора). Сабор уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл.гл. таксама да арт.Вітраж, Готыка, Шкло мастацкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫЯ КАТАЛО́ГІ,
спісы зорак з указаннем іх экватарыяльных каардынат, уласных скарасцей, зорных велічынь і інш. характарыстык, аднесеных да пачатку якога-небудзь года; аснова для вывучэння будовы і руху ў зорных сістэмах, устанаўлення сістэмы нябесных каардынат. Першы З.к. складзены ў Кітаі каля 355 да н.э. (800 зорак). Найб. распаўсюджаны «Агульны каталог» Боса (1937, 33 342 зоркі).
Адрозніваюць З.к. абсалютныя (атрыманы з абс. вымярэнняў, незалежна ад ранейшых З.к.) і адносныя (атрыманы дыферэнцыяльным метадам: месцазнаходжанне зоркі вызначаюць адносна становішчаў інш. зорак з вызначанымі каардынатамі). Абавязкова прыводзіцца дата назіранняў. На падставе абс. і адносных З.к. складаюцца фундаментальныя каталогі месцазнаходжанняў зорак. Акрамя дакладных каталогаў складаюцца т.зв. агляды неба з прыбліжанымі значэннямі каардынат зорак і іх зорных велічынь. Найб. распаўсюджаныя «Бонскі агляд» (1859—87, 324 188 зорак, 64 карты зорнага неба); Кордаўскі і Кейпскі агляды. Нумарацыяй зорак у З.к. карыстаюцца для іх абазначэння.