БО́ЛДЗІН Аляксандр Міхайлавіч

(20.11.1892, г. Сімбірск, Расія — 27.9.1963),

савецкі хірург. Д-р мед. н. (1947), праф. (1948). Скончыў мед. ф-т Казанскага ун-та (1916). З 1950 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірургіі страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевых шляхоў.

т. 3, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ЛДЗІН Іван Васілевіч

(15.8.1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія — 28.5.1965),

савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.

т. 3, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)