Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК,
вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р.Бобрык Верхні. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 60 км на Пн ад Пінска, 227 км ад Брэста, 40 км ад чыг. ст. Ганцавічы і Парахонск. 565 ж., 218 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК (Янка) (Іван Іванавіч; 21.7.1905, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 25.8.1942),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1929). Быў навук. супрацоўнікам Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно, Упраўленні па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкома. Друкаваўся з 1924. Выдаў зб. вершаў «Пунсовае ранне» (1926, з А.Звонакам і Я.Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Загінуў у блакадным Ленінградзе.