БА́РМА,

рускі дойлід 16 ст. У 1555—60 з І.Поснікам (паводле некаторых меркаванняў, Барма і Поснік — адна і тая ж асоба) стварыў у Маскве на Краснай плошчы унікальны помнік архітэктуры — Пакроўскі сабор (гл. Васіля Блажэннага храм).

Літ.:

Брунов Н.И. Мастера древнерусского зодчества. М., 1953.

т. 2, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РМЫ,

барма, шыйныя каралі або круглы каўнер на ўрачыстым убранні візант. імператараў 10—15 ст., рус. вял. князёў і цароў (14—пач. 18 ст.). Вырабляліся з золата, серабра, парчы і інш. тканіны, упрыгожваліся жэмчугам, самацветамі, выявамі святых. Надзяваліся на каранацыі і ўрачысты выхад. На Русі бармы ўпершыню згадваюцца ў духоўнай грамаце Івана Каліты, пад назвай «оплечья» вядомы з 1216.

т. 2, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)