судна для транспартавання грузаў у баржах — плывучых кантэйнерах. Эксплуатуюцца пераважна баржавозы двух тыпаў — з кранавай і гарызантальнай грузаапрацоўкай. На баржавозах першага тыпу баржы (да 83 баржаў з грузам да 450 т кожная) падымаюцца з вады, перасоўваюцца ўздоўж палубы і ставяцца ў трумы казловым кранам. На баржавозах другога тыпу баржы падымаюцца да ўзроўню грузавой палубы спец. пад’ёмнікам на карме і перасоўваюцца на цялежках да месца ўстаноўкі (да 38 баржаў водазмяшчэннем да 1000 т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХТЭРАВО́З,
сухагрузнае судна для перавозкі ліхтэраў, якія падводзяцца буксірнымі судамі, падымаюцца і ўстанаўліваюцца ў трумах з дапамогай грузападымальных сродкаў. Выкарыстоўваюцца для змешаных перавозак па акіянскіх, марскіх і ўнутр. водных шляхах без перагрузкі. Гл. таксама Баржавоз.