Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РАНЦАВА МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак. паміж паўн. берагам Еўропы і а-вамі Шпіцберген, Зямля Франца-Іосіфа і Новая Зямля. Абмывае берагі Расіі і Нарвегіі. На З мяжуе з Нарвежскім морам, у паўд. частцы злучаецца з Карскім м. пралівам Карскія Вароты і з Белым м. пралівамі Горла і Варонка. Пл. 1424 тыс.км². Размешчана б.ч. на шэльфе; найб глыб. 600 м, пераважныя глыб. 360—400 м. Берагі фіёрдавыя, высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, на У ад п-ва Канін нізкія і слабапарэзаныя. Залівы: Порсангер-фіёрд, Варангер-фіёрд, Мотаўскі, Кольскі, Пячорская губа, Чэшская губа і інш.Найб.в-аў Калгуеў. Упадаюць р. Пячора, Індыга.
Клімат арктычны, але пад уплывам цёплага Нардкапскага цячэння (адгалінаванне Гальфстрыма) зіма адносна мяккая. Т-ра паверхневых водаў у лютым на Пн і У ніжэй за -1 °C, на ПдЗ 3—5 °C. У жн. на Пд 7—12 °C, на У 3—5 °C, на Пн ніжэй за 0 °C. Салёнасць на Пн 32—33%, на ПдЗ — каля 35%. Зімой не замярзае толькі паўд.-зах. частка, на Пн лёд трымаецца круглы год. Прылівы паўсутачныя (да 6,1 м). Раслінны і жывёльны свет багаты і разнастайны. Рыбалоўства (траска, селядзец, пікша, сайда, марскі акунь, камбала). Мае вял.трансп. значэнне. Гал. незамярзаючыя парты: Мурманск (Расія), Вардзё (Нарвегія). Назва ў гонар галандскага мараплаўца В.Барэнца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЫ́ НОС,
назва некалькіх мысаў на ўзбярэжжы Паўн. Ледавітага ак.: на паўд. беразе м. Лапцевых, пры ўваходзе ў прал. Дзмітрыя Лапцева, Саха (Якуція); на Ціманскім беразе Баранцавам. (Архангельская вобл. Расіі); на Кольскім п-ве, на беразе Баранцавам., паміж Церскім і Мурманскім берагамі (Мурманская вобл. Расіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РСКАЕ МО́РА,
паўднёва-ўсходняя частка Баранцавам., паміж а-вамі Калгуеў і Вайгач. Глыб. да 210 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. Ад ліст. да чэрв. ўкрыта плывучымі льдамі. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТАЧЧЫН ШАР,
праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зямлі (Расія). Злучае Баранцава і Карскае м.Даўж. 98 км, найменшая шыр. каля 600 м, глыб. 12 м. Берагі высокія, месцамі стромкія. Большую ч. года праліў укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
праліў паміж а-вамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр. каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РСКАЯ ГУБА́,
заліў Баранцавам., каля берагоў Расіі. Даўж. каля 100 км, шыр. ад 40 да 120 км, глыб. да 6 м. Каля ўваходу ланцуг дробных астравоў. Упадае р. Пячора. Ад кастр. да чэрв. ўкрыта лёдам. Рыбалоўства (траска і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДКА́ПСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне каля паўн. берагоў Скандынаўскага і Кольскага п-воў, адгалінаванне Нарвежскага цячэння. Т-ра вады 2—5 °C зімой, 5—8 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць 34—35‰. Абумоўлівае незамярзальнасць паўд.-зах. часткі Баранцава мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Баранцавам., каля паўн. берага Кольскага п-ва. Даўж. каля 57 км, шыр. 1—7 км, глыб. каля ўваходу 200—300 м. Упадаюць рэкі Тулома і Кола. Зімой замярзае каля берагоў. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). У К.з. — незамярзаючыя парты Мурманск і Севераморск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НАРЫ (Inari),
возера на Пн Фінляндыі. Размяшчаецца паміж усх. адгор’ямі Скандынаўскіх гор і градой Манселькя, на выш. 119 м, у шырокім паніжэнні тэктоніка-ледавіковага паходжання. Пл. 1050 км². Глыб. да 60 м. Берагі моцна парэзаныя, пераважна забалочаныя, каля 3 тыс. астравоў. Сцёк у Баранцавам. па р. Патсйокі. З ліст. да сак. ўкрыта лёдам.