БАКО́Р [ад назвы мінералаў ба(дэлеіт) і кар(унд)],
вогнетрывалы матэрыял з вял. колькасцю аксіду цырконію (33—45%) і гліназёму (50%). Шчыльн. (3,6—3,8)∙103 кг/м³, устойлівы да тэмператур 1700 °C і дзеяння агрэсіўных расплаваў (шкламасы). Выкарыстоўваецца для муравання шклаварных печаў.
т. 2, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)