бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1986). Скончыў Бел. лесатэхнічны ін-т (1960). З 1967 у Ін-це лесу АН Беларусі. Навук. працы па лесаўпарадкаванні, лясной таксацыі, колькаснай экалогіі раслін, арганізацыі лясной гаспадаркі.
Тв.:
Повышение продуктивности лесов. Мн., 1984;
Нормативные материалы для таксации леса Белорусской ССР. М., 1984 (у сааўт.);
Принципы организации и ведения лесного хозяйства на загрязненных радионуклидами территориях // Лес и Чернобыль: Лесные экосистемы после аварии на Чернобыльской АЭС, 1986—1994. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Багінскі В. 10/71
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Багінскі К. 3/185
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Багінскі Р. 7/494
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Багінскі Э. 8/502; 12/635
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКІЯ,
род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т. л. Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман».
М.М.Яніцкая.
Да арт.Багінскія. В.Багінскі. Прыбор «Сямейка». 1982.Да арт.Багінскія. Р.Багінскі. Графін і шклянка. 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЫЗВОЛЕ́НЕ»
(«Wyzwolenie»),
Польская народная партыя «Вызваленне», дробнабуржуазная партыя ў Польшчы ў 1915—31. Мела значны ўплыў на сялян Зах. Беларусі. Яе лідэры: К.Багінскі, Я.Домбскі, Т.Начніцкі, С.Асецкі, Ю.Панятоўскі, С.Тугут. Радыкальная частка «Вызволеня» ў 1922—23 выдавала ў Вільні газ. «Wyzwolenie Ludu» («Вызваленне народа»). З дапамогай радыкальных праграм яна аб’яднала вакол сябе частку сярэдніх і дробных сялян. Кіраўніцтва партыі займала згодніцкія пазіцыі, але пад націскам радавых членаў «Вызволеня» стала ў апазіцыю да ўрада Пілсудскага. У 1924 з яе вылучылася левае крыло на чале з пасламі сейма А.Фідаркевічам, С.Ваявудскім, С.Баліным, якое стала асновай Незалежнай сялянскай партыі. У 1931 «Вызволене» аб’ядналася з партыяй «Пяст» і Сял. партыяй у Польскую нар. партыю, якая адстойвала інтарэсы заможных сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР БССР.
Існаваў у 1929—35 з асн. базай у Мінску. Створаны з удзельнікаў тэатр. гуртка польскай моладзі пры клубе імя Р.Люксембург. З 11.7.1932 называўся Дзярж. польскі тэатр БССР імя 11 ліпеня; меў стацыянарную базу ў будынку Чырвонага касцёла. Маст. кіраўнік Э.Багінскі, з 1933 Я.Танальскі. У першыя гады пры т-ры працавалі кароткатэрміновыя драм. курсы. Напачатку ў рэпертуары пераважалі аднаактовыя п’есы, скетчы, канцэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1931), «Армія міру» Ю.Нікуліна (1932), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1933), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, «Гібель эскадры» А.Карнейчука (абедзве 1934), «Карчмарка» К.Гальдоні, «Сям’я Варанцоў» В.Кавальскага (абедзве 1935). Сярод акцёраў І.Багінская, Ю.Галавач, В.Окалаў, А.Ротар, З.Стома, К.Стэцкі, К.Мацкевіч, В.Татаржыцкая, В.Тышкевіч, І.Худніцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т СЕ́ЛЬСКАЙ І ЛЯСНО́Й ГАСПАДА́РКІБеларусі імя У.І.Леніна.
Існаваў у 1927—30 у Мінску як н.-д. ўстанова пры СНКБССР. Меў 5 аддзелаў (с.-г. эканомікі і аграрнай палітыкі, раслінаводства і прыкладной батанікі, жывёлагадоўлі і прыкладной заалогіі, меліярацыі і культуры балот, лясной гаспадаркі) з доследнымі станцыямі, геафіз. абсерваторыю, хім. лабараторыю, Бюро сялян-даследнікаў і с.-г. секцыю Ін-та бел. культуры. Выдаваў зборнікі прац і час. «Сельская і лясная гаспадарка». Закрыты ў сувязі з рэпрэсіраваннямі дырэктара і вядучых вучоных ін-та. На базе яго аддзелаў пазней засн. шэраг н.-д. ін-таў (земляробства, меліярацыі і воднай гаспадаркі, лясной гаспадаркі — цяпер Ін-т лесу Нац.АН), Гідраметэаралагічная служба Беларусі. У Ін-це Працавалі: акадэмікі АН Беларусі Г.І.Гарэцкі, А.Д.Дубах, А.І.Кайгародаў, М.К.Малюшынскі, В.І.Пераход, У.У.Шкатэлаў, акад. УАСГНІЛ і АН УССР Г.М.Высоцкі, чл.-кар.АН Беларусі С.П.Мельнік, засл. дз. нав. Беларусі В.К.Захараў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ЛЕ́СУНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1930 у Гомелі на базе ляснога аддзела Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі і Цэнтр. лясной доследнай станцыі (у 1933—92 наз.Бел.НДІ лясной гаспадаркі). Лабараторыі (1998): аднаўлення харч. рэсурсаў лесу, лесааднаўлення, генетыкі лесу, лясной селекцыі і насенняводства, аховы і абароны лесу, праблем лесазнаўства і кіравання ляснымі рэсурсамі, лясной экалогіі і глебазнаўства, радыяцыйнага лесаводства; сектары экалогіі насякомых і біял. абароны лесу, лясной мікалогіі, біярэгуляцыі вырошчвання пасадачнага матэрыялу, лясной радыялогіі, радыелагічнага мадэліравання лясных экасістэм, хім. даследаванняў глеб і раслін. Аспірантура (з 1944), дактарантура (з 1996).
Асн. кірункі даследаванняў: навук. абгрунтаванне рацыянальнага і шматмэтавага лесакарыстання, павышэння прадукцыйнасці лясоў з улікам іх экалагічнай ролі і антрапагеннага ўздзеяння на лясныя біяцэнозы, стварэнне сістэм і метадаў лесаўзнаўлення і лесаразвядзення на аснове генетычна-селекцыйных прынцыпаў і структурна-функцыян. асаблівасцей біяцэнозаў; распрацоўка спосабаў мінімізацыі вынікаў радыяцыйнага забруджвання на лясныя экасістэмы. Вынікі даследаванняў: распрацавана нарматыўная база для вядзення лясной гаспадаркі Беларусі на навук. аснове (высечкі гал. і прамысл. карыстання, лесааднаўленне, лесаўпарадкаванне, абарона і ахова лесу, механізацыя лесааднаўленчых работ, пабочнае лесакарыстанне). Створаны навук. кірунак па праблеме вырошчвання лесу з рэгуляваным назапашваннем радыенуклідаў у дрэвавых раслін. У ін-це працавалі акад.АНСССРА́.Б.Жукаў, акад.АН Беларусі П.П.Рагавой, В.І.Пераход, У.У.Шкатэлаў, І.Д.Юркевіч; працуюць акад.Нац.АН Беларусі і Рас. акадэміі с.-г. навук В.А.Іпацьеў (дырэктар з 1989), чл.-кар. Р.Р.Ганчарэнка, 6 дактароў навук.