Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НЫ,
горад у Беларусі, цэнтр Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці. За 220 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст.Ашмяны, на лініі Маладзечна—Вільнюс (Літва), на аўтадарозе Маладзечна—Вільнюс. 16 тыс.ж. (1995). Вядомыя з 1341 як замак вял. князёў ВКЛ. У 1384—85 вытрымалі аблогу крыжакоў. Статут горада Ашмяны атрымалі, верагодна, ад Вітаўта ў канцы 14 ст., магдэбургскае права — на пач. 16 ст. З 16 ст. цэнтр павета, уладанне Я.Юндзіловіча, В.Насілоўскай, Я.Забярэзінскага і інш. Пабудаваны дамініканскі кляштар і Ашмянскі кляштар францысканцаў, кальвінскі збор. Пад час войнаў Ашмяны двойчы займалі рус. войскі (1519 і 1655), шведы ў Паўн. вайну 1700—21. У 1794 у Ашмянах размяшчаўся штаб паўстанцкай арміі Я.Ясінскага. З 1795 у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета. Пацярпелі ў час вайны 1812. Жыхары Ашмянаў прымалі ўдзел у паўстаннях 1830—31 і 1863—64. У 1897 — 7124 ж., 10 прадпрыемстваў, у т. л.Ашмянскія гарбарныя мануфактуры. У 1-ю сусв. вайну ў 1915 акупіраваны герм. войскам, у 1919—20 заняты польскім войскам, Чырв. Арміяй. З 1920 уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 25.6.1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ашмянах і раёне 1784 чал. У 1970 у Ашмянах 9621 ж. Прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча. Помнікі архітэктуры 19 ст. — царква і карчма. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ашмяны (г.) 1/211 (к.); 2/25 (к.), 26; 4/13, 14, 133, 364; 5/467; 6/74; 7/395 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Красное знамя» (газ., Ашмяны) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЧУ́НЫ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны — в. Клявіца. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПдЗ ад горада і 24 км ад чыг. ст.Ашмяны, 227 км ад Гродна. 775 ж., 300 двароў (1997). Торфабрыкетны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫ ЛОГ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Ашмяны — Вільнюс (Літва). Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПнЗ ад г.Ашмяны, 206 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Гудагай. 283 ж., 104 двары (1997). Пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе г.Ашмяны — в. Баруны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і 25 км ад чыг. ст.Ашмяны, 230 км ад Гродна. 330 ж., 108 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Ашмян, 200 км ад Гродна. 8 км ад чыг. ст. Гудагай. 459 ж., 165 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫШЧА,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Жыжма, каля аўтадарогі Ліда—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Ніва». За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Ліда, 125 км ад Гродна. 546 ж., 170 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙВАНЦЫ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км ад горада і 33 км ад чыг. ст.Ашмяны. 245 км ад Гродна. 282 ж., 99 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.