латышская паэтэса і драматург. Жонка Я.Райніса. У п’есах «Жрыца» (1894), «Страчаныя правы» (паст. 1894), «Недасягнугая мэта» (1895) і публіцыст. артыкулах выступала за эмансіпацыю жанчыны, выкрывала мараль мяшчанства. Першы зб. вершаў «Чырвоныя кветкі» (1897) прасякнуты дэмакр. ідэямі і рамант. пафасам. Пасля разгрому т.зв. «Новай плыні» ў творах Аспазіі (зб. «Сутонне душы», 1901) з’явіліся матывы песімізму, душэўнай стомленасці, якія пазней змяніліся матывамі грамадз. барацьбы (п’еса «Сярэбранае пакрывала», (1905). У 1905—20 жыла ў эміграцыі (Швейцарыя). Творчасць гэтых гадоў вызначалася адыходам ад сац. тэматыкі (зб-кі «Сонечны куточак», 1910, «Бярэмя кветак», 1912). На бел. мову асобныя творы Аспазіі пераклаў В.Лукша (у кн. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Розенберг Э., гл.Аспазія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АСПА́СІЯ, Аспазія (Aspasia; каля 470 да нашай эры, г. Мілет — ?),
адна з выдатных жанчын Стараж. Грэцыі. Не мела афіц. грамадзянства, таму яе шлюб з Перыклам лічыўся незаконным. Вызначалася розумам, адукаванасцю і прыгажосцю. Вакол яе гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Паліт. праціўнікі Перыкла абвінавацілі Аспасію ў амаральнасці і непавазе да багоў, але з дапамогай мужа суд апраўдаў яе. Пасля Перыкла (429) стала жонкай яго сябра Лісікла.
Літ.:
Кравчук А. Перикл и Аспазия: Историко-худож. хроника: Пер. с польск. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́БЛАЧКІНА Аляксандра Аляксандраўна (15.11.1866, С.-Пецярбург — 20.3.1964),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў свайго бацькі акцёра А.А.Яблачкіна і ў Г.М.Фядотавай. На сцэне з 1885, з 1886 у маскоўскім Т-ры Корша, у 1888—1961 у Малым т-ры. Паслядоўніца лепшых традыцый рус.рэаліст. школы. Яе мастацтва вызначалася дакладнасцю малюнка ролі, тонкім камед. майстэрствам, вытанчанасцю жэстаў і рухаў. Сярод роляў: Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Мар’я Антонаўна і Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Лідзія і Чабаксарава-маці, Мамаева, Карынкіна, Мурзавецкая, Гурмыжская («Шалёныя грошы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі», «Лес» А.Астроўскага), Звяздзінцава, Карэніна («Плады асветы», «Жывы труп» Л.Талстога), Беатрычэ, Кардэлія («Многа шуму з нічога», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Каралева («Шклянка вады» Э.Скрыба), Аспазія Баперцюі («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Скутарэўская («Скутарэўскі» Л.Лявонава), Гарыцвет («Крылле» А.Карнейчука, роля напісана для Я.), міс Краўлі («Кірмаш пыхлівасці» У.Тэкерэя, апошняя роля Я.). З 1915 старшыня Рус.тэатр.т-ва (з 1932 Усерас.тэатр.т-ва). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.