Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́КС,
рака ў Закаўказзі (вярхоўі ў Турцыі, ніжняе цячэнне ў Азербайджане); правы прыток Куры. На значным працягу па Араксе праходзіць мяжа Арменіі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам. Даўж. 1072 км, пл.бас. 102 тыс.км². Пачынаецца на схілах хрыбта Бінгёль, у вярхоўях цячэ ў вузкай глыбокай даліне, у сярэднім цячэнні (на Арарацкай раўніне) даліна расшыраецца, рака падзяляецца на рукавы, нізоўі на Кура-Араксінскай нізіне. Жыўленне мяшанае. Разводдзе з сак. да чэрв., дажджавыя паводкі ў ліст.—снежні. Сярэдні расход вады 285 м³/с. Штогод выносіць 16 млн.т наносаў. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Араксе азерб.іранскі гідратэхн. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА,
на Каўказе, па сярэднім цячэнні р.Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́,
рака ў Турцыі, Грузіі і Азербайджане. Даўж. 1364 км, пл. басейна 188 тыс.км2. Пачынаецца на Армянскім нагор’і ў Турцыі, да г. Тбілісі цячэ пераважна ў цяснінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй г. Мінгечаур у вузкай цясніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэнне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна меандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Каспійскае м., утварае дэльту (пл. 100 км2). Гал. прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн.т за год. Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады па канале перадаецца для абваднення р.Аракс. У дэльце рыбалоўства (сяўруга, бялуга, асетр, судак і інш.). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Зема-Аўчальская, Мінгечаурская і інш.ГЭС. Ha К. — гарады Горы, Тбілісі, Руставі (Грузія), Мінгечаур, Сабірабад (Азербайджан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНГЕЗУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у Армянскім нагор’і, на мяжы Арменіі і Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікі. Працягваецца мерыдыянальна ад верх. цячэння рэк Тэртэр і Арпа да р.Аракс. Даўж. каля 130 км. Выш. да 3904 м (г. Капутджух). Складзены пераважна з гранітаў і гранадыярытаў. На зах. схілах стэпавыя і паўпустынныя ландшафты, на ўсх. — часткова шыракалістыя лясы і субальпійскія лугі. Радовішчы медных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРАПАТЭ́НА (Atropatēnē),
старажытнагрэчаская назва вобласці Паўд. Азербайджана, якая ўключала зону Талышскіх гор, р.Аракс і воз. Урмія. Паводле ант. аўтараў, Атрапатэна — раннерабаўладальніцкая дзяржава са сталіцай у г. Газака, адзін з асн. цэнтраў зараастрыйскай рэлігіі. У 3 ст. да нашай эры Атрапатэна актыўна ўдзельнічала ў барацьбе супраць захопніцкай палітыкі Селеўкідаў, а ў апошнія стагоддзі да нашай эры — супраць рым. экспансіі. У 7 ст. Атрапатэна заваявана Араб. Халіфатам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ (Юрый Міхайлавіч) (н. 19.2.1945, г. Ташкент),
спявак і кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1994). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963, клас акардэона). Працаваў у калектывах эстраднага жанру, у т. л. ў ансамблі пад кіраўніцтвам В.Вуячыча, аркестры «Сучаснік», вак.-інстр. ансамблях «Пявучыя гітары», «Магістраль» (арганізатар), «Аракс» і інш. Аўтар і выканаўца папулярных песень (у т. л. «Залатая лесвіца», «Макі», «Снегіры», «Ля бяроз і сосен» і інш.).
азербайджанскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар.АМСССР (1958). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1949), вучыўся ў С.В.Герасімава і У.А.Фаворскага. У творчасці пераважаюць лірычныя тэмы: «Вечар», «Агні Мінгечаура», «Стогадовы рэзчык А.Бабаеў», «Індыйская серыя», серыі малюнкаў «За ракой Аракс»; іл. да паэмы М.Фізулі «Лейлі і Меджнун». Аўтар мазаічнага пано «Нізамі» ў Бакінскім метрапалітэне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРПА́, Усходні Арпачай,
рака ў Арменіі і Нахічэванскай Рэспубліцы, левы прыток Аракса. Даўж. 128 км, пл.бас. 2630 км². Пачынаецца на схілах Зангезурскага хрыбта, у сярэдняй ч. цячэ па міжгорнай катлавіне. Сярэдні расход вады 11,5 м³/с (каля г.п. Ехенадзор, Арменія). Выкарыстоўваецца на арашэнне, таму летам воды Арпы не даходзяць да р.Аракс. Для перакіду водаў Арпы ў воз. Севан пабудаваны тунэль (48,6 км). У вярхоўях Арпы курорт Джэрмук.