АНО́САЎ (Павел Пятровіч) (1799, С.-Пецярбург — 25.5.1851),
рускі металург. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1817). Працаваў на златаустаўскіх і алтайскіх з-дах. Раскрыў страчаны ў сярэднія вякі сакрэт вырабу булатнай сталі (1837). Распрацаваў новыя спосабы атрымання высакаякаснай сталі праз навугляроджванне жалеза ў тыглі. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў на ўласцівасці сталі. Адкрыў метады мікрааналізу структуры металаў з дапамогай мікраскопа.
Тв.:
Собл. соч. М., 1954.
Літ.:
Прокошкин Д.А. П.П.Аносов, 1799—1851. М., 1971.
т. 1, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аносаў П. П. 1/349; 2/461; 7/150
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР.
Створаны ў 1943. Арганізатар і першы кіраўнік Л.Штэйнберг, пазней аркестрам кіравалі М.Аносаў, Л.Гінзбург. У розны час ім дырыжыравалі М.Галаванаў, К.Кандрашын, Н.Рахлін, К.Эліясберг, М.Рабіновіч, Г.Раждзественскі, Э.Клас, В.Сінайскі, Ю.Домаркас, К.Абада, С.Сандэцкіс. З 1960 маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.Дударава, з 1989 П.Коган. З аркестрам выступалі В.Траццякоў, Г.Крэмер, Я.Фліер, Л.Коган, Н.Гутман, Р.Баршай, Ю.Сіткавецкі, І.Бязродны, А.Хачатуран, С.Лемешаў, І.Казлоўскі, І.Архіпава, Д.Ойстрах, Э.Гілельс і інш. Рэгулярна удзельнічае ў фестывалях «Маскоўская восень», «Маскоўскія зоркі», «Руская зіма».
т. 10, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)