Ангел Г. 9/180

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Балеўскі Ангел 2/90

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАЧЫ́НСКІ Вітольд Феліксавіч

(н. 30.4.1922, Масква),

рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1942). Працаваў у т-рах Варонежа і Нальчыка. У 1950—54 у Брэсцкім абл. драм. т-ры імя ЛКСМБ, у 1955—56 і 1958—82 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выконваў характарныя і камед. ролі, у якіх дакладная псіхал. характарыстыка спалучалася з яркай тэатр. формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Андрэй («У добры час!» В.Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С.Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А.Каламійца) і інш.

т. 5, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЦВІНЁНАК Аляксандр Уладзіміравіч

(н. 3.5.1957, г. Браслаў Віцебскай вобл.),

бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1983). У 1983—86 вучыўся ў творчых акад. майстэрнях у З.Азгура. Асн. творы: «Легенда» (1987), рэльеф «Беларускія майстры 17 ст.» (1990), «Ф.Дастаеўскі» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1992), «Архангел Міхаіл» (1993), «Паўшы ангел» (1995). Распрацоўвае гіст. вобразы бел. асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Іл. гл. ў арт. Драўляная скульптура.

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч

(н. 15.1.1923, С.-Пецярбург),

рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш.

т. 4, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДАНО́ВІЧ Ангел Іванавіч

(2.10.1860, г. Гарадок Віцебскай вобласці — 24.3.1907),

расійскі паліт. дзеяч, публіцыст і літ. крытык. У час вучобы ў Кіеўскім ун-це (1880—82) стаў удзельнікам нарадавольскага руху. Жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Казані, Пецярбургу. Адзін са стваральнікаў паліт. арг-цыі «Народнае права» (1893). Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Русское богатство» (1893—94), «Мир Божий» (1894—1906). Пасля 1895 «легальны марксіст». Як крытык выступаў супраць «народніцкіх трафарэтаў» у літаратуры (ідэалізацыя вёскі, «мужыка») і інш. З 1906 рэдагаваў час. «Современный мир».

Тв.:

Годы перелома. Спб., 1908.

т. 2, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМБО́Н

(ад грэч. ambōn узвышэнне),

казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні. Сімвалізуе камень каля Труны Гасподняй, які адваліў ангел і з яго абвясціў міраносцам пра ўваскрэсенне Хрыста. Амбон рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі мармурам. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбуны з парапетам; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа, у аднанефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэння амбон меў пераважна акруглую ці чатырохгранную форму.

Амбон у касцёле францысканцаў у Пінску. 18 ст.

т. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)