БЕРАСНЕ́ВІЧ Віктар Вячаслававіч (н. 23.3.1971, г. Узда Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1993). З 1993 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу закону нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў. Атрымаў дакладныя вынікі аб набліжэннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі, а таксама для дыяфантавых набліжэнняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.
Тв.:
Аналог теоремы Хинчина—Грошева для кривых в R″ // Дакл. Нац. АН Беларусі. 2000. Т. 44, № 3.
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКЛО́НСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 14.8.1949, в. Гарадок Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2002), праф. (2004). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у БДУ (у 1972—93 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ). Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і нанаэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю экранавання электрастатычнага поля ў кавалентных крышталях са скачковым пераносам электронаў па дамешкавых атамах. Выявіў інфранізкачастотныя аўтаваганні току ў легіраваным полікрышт. крэмніі. Вымераў размагнічвальнае поле на паверхні ферамагн. металаў метадам электроннага парамагн. рэзанансу.
Тв.:
Экранирование электростатического поля в ковалентных кристаллах с точечными дефектами // Изв. вузов. Физика. 1984. Т. 27, № 11;
Аналог эффекта Оже при излучательном распаде триона в квантовой яме (разам з В.І.Сягло, С.А.Вырко) // Журн. прикладной спектроскопии. 2001. Т. 68, № 3;
Точечные группы симметрии. Мн., 2003;
Точечные группы симметрии. Мн., 2003.
т. 18, кн. 1, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)