Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Аміды кіслот 1/299
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́ДЫ МЕТА́ЛАЎ,
неарганічныя злучэнні агульнай формы M(NH2)n (M — метал, n — ступень акіслення металу). Аміды шчолачных металаў стабільныя крышт. рэчывы, цяжкіх металаў — выбухованебяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем металаў з аміякам. Аміды натрыю выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сінт. індыга, лек. прэпаратаў (амідапірыдзінаў), вітаміну A і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́ДЫ КІСЛО́Т,
вытворныя кіслародазмяшчальных кіслот, у малекуле якіх гідраксільная група ОН замешчана амінагрупай NH2. Нейтральныя рэчывы. Аміды кіслот неарганічныя: сульфамінавая к-та H2NSO2OH, трыамідафосфарная к-та OP(NH2)3. Да амідаў кіслот арган. належаць: фармамід, ацэтамід CH3CONH2, мачавіна, акрыламід і інш. Вядомы аміды сульфакіслот (напр., бензолсульфамід C6H5SO2NH2). Аміды кіслот атрымліваюць дэгідратацыяй амоніевых соляў ці ўзаемадзеяннем аміяку або амінаў з вытворнымі адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сульфмідных прэпаратаў і поліамідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аміды карбонавых кіслот 1/299
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́ДА, Аміда-буцу, Аміда-нёрай,
адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запаветнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол Аміды склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
складаныя хім. злучэнні (гетэразлучэнні) усіх хім. элементаў, за выключэннем большасці злучэнняў вугляроду, якія адносяцца да арганічных злучэнняў. Утвараюць практычна ўсю літасферу, гідрасферу і атмасферу Зямлі. Вядома каля 300 тыс. злучэнняў. Паводле функцыян. адзнакі падзяляюць на аксіды, гідраксіды, кіслоты, солі, паводле саставу (колькасці элементаў у Н.з.) — на двухэлементныя, ці бінарныя (аксіды, галагеніды, гідрыды, карбіды, нітрыды, фасфіды і інш.), і Н.з., у саставе якіх больш за 2 элементы (напр., гідраксіды, аміды металаў). У асобную групу вылучаны комплексныя злучэнні. Гл. таксама Неарганічная хімія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМЕТЫЛФОРМАМІ́Д (ДМФА),
N,N-дызамешчаны амід мурашынай к-ты, HCON(CH3)2. Бясколерная гіграскапічная вадкасць, tкіп 153 °C, шчыльн. 944,5 кг/м³ (25 °C). Змешваецца з вадой і з большасцю арган. растваральнікаў, за выключэннем алканаў. Слабая аснова, утварае няўстойлівыя солі з моцнымі мінер. к-тамі, гідралізуецца ў прысутнасці к-т і асноў. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, лакафарбавых матэрыялаў, штучнай скуры, поліамідаў, для вывучэння ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў з газаў піролізу, для экстракцыі арэнаў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй, ГДК 10 мг/м³. Гл. таксама Аміды кіслот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТА́МЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя аміды амінакіслот. Маюць у цыкле групоўку —C(O)—NR— (R — атам вадароду Н ці арган. радыкал). Паводле колькасці атамаў у цыкле адрозніваюць α-Л. (3 атамы), β-Л. (4 атамы), γ-Л. (5 атамаў) і г.д.Л. — крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках (гл.Капралактам). Паводле хім. уласцівасцей падобныя да амідаў карбонавых кіслот. Многія Л. — біялагічна актыўныя рэчывы (напр., β-Л. ўваходзяць у састаў лактамных антыбіётыкаў, у прыватнасці пеніцылінаў). У прам-сці выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліамідных валокнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЬ,
салодкія густыя выдзяленні насякомых, што жывяцца расл. сокамі: даўганосікаў, лістаблошак, тлей, чарвяцоў і інш. Паяўляецца звычайна на лісці дрэў, кустоў, пры багатым выдзяленні (найб. ў гарачае надвор’е) падае дробнымі кропелькамі (адсюль назва).
Свежавыдзеленая П. празрыстая, на паветры хутка цямнее і загусае. Мае 5—18% сухога рэчыва. 90—95% якога складаюць вугляводы: менш, чым у нектары, монацукрыдаў (глюкоза, фруктоза), больш алігацукрыдаў (цукроза, мелецытоза) і дэкстрынаў, астатняе — спірты (маніт, дульцыт), ферменты, амінакіслоты, аміды, арган. к-ты, мінер. рэчывы і інш. Як і мядовая раса, збіраецца пчоламі (пры недахопе меданосаў і інш.) і перапрацоўваецца імі ў падзевы мёд.