А́ЛЬВАРЭС (Alvarez) Луіс Уолтэр (13.6.1911, Сан-Францыска — 1.9.1988),
амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл. Нац. АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.
т. 1, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Альварэс А. 10/388; 12/404
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЧЭВЕ́РЫЯ АЛЬВА́РЭС (Echeverria Alvares) Луіс (н. 17.1.1922, Мехіка),
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац. аўт. ун-т Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйна-рэв. партыі. З 1952 у мін-вах марскога флоту, асветы. З 1958 нам. міністра, з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага буд-ва для рабочых, увёў 5-дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.-эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт. Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген. дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.
т. 18, кн. 1, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Альварэс Хіменес Э. 5/165
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Эрмасілья Альварэс К. 11/245
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Альварэс дэ Таледа, гл. Альба Ф.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Арнеда Альварэс Х. 1/423; 5/319
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Эчэверыя Альварэс Л. 7/127; 11/495
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Альварэс Іванавіч (н. 27.7.1937, г. Віцебск),
бел. матэматык і педагог. Канд. фіз.-матэм. н. (1968), праф. (1991). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН БССР. У 1969—81 і з 1987 у Бел. дзярж. пед. ун-це імя М.Танка (з 1987 заг. кафедры). У 1981—87 дырэктар інфарм. выліч. цэнтра Мін-ва асветы Беларусі. Навук. працы па матэм. кібернетыцы, тэарэт. інфарматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ.
т. 12, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)