АЛА́Т, ал-Лат,
Алілат, Лат, Ілат, у старажытнаарабскай міфалогіі багіня неба і дажджу. У пантэоне арабаў Сірыйскай пустыні Алат — жаночая паралель Алаха, яго жонка і маці багоў. У г. Таіф, дзе Алат шанавалася як багіня-апякунка, знаходзіліся яе свяцілішчы, храм і ідал (белы гранітны камень з упрыгожаннямі).
т. 1, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАТА́ЛТ,
у старажытнаарабскай міфалогіі адно з галоўных божастваў. Герадот лічыць Араталта і багіню Алат адзінымі багамі, якіх шанавалі арабы, атаясамліваючы Араталта з Дыянісам.
т. 1, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)