Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Барымар (сям’я акцёраў) 4/581
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УКІЁ-Э (літар. — вобразы паўсядзённага свету),
кірунак у яп. жывапісе і графіцы перыяду Эдо (1614—1868), прадстаўнікі якога адлюстроўвалі жыццё гар. насельніцтва. Творы мастакоў У. адлюстроўваюць быт. сюжэты з жыцця гараджан, тэатр. афішы, сцэны спектакляў т-ра Кабукі, партрэты акцёраў, пейзажы, сцэны легенд. Вядучыя жанры — «бідзін-га», або выявы прыгажунь (у жывапісе і графіцы), і «якуся-э», або выявы акцёраў (у графіцы). У жывапісе дакладнасць знешняй характарыстыкі персанажаў спалучалася з рысамі ўмоўнай дэкаратыўнасці — залатымі плоскаснымі фонамі, колеравай насычанасцю каларыту і г.д. У 1680—1760-я г. ксілаграфіям У.-э., якія выконваліся спачатку з падфарбоўкай ад рукі, а пасля з выкарыстаннем тэхнікі паліхромнага друку, уласціва ўвасабленне жаночай прыгажосці (Х.Маранобу і інш.). У сярэдзіне 1760—1800 пашырыліся выразныя магчымасці гравюры. У.-э. вобразы прыгажунь сталі больш вытанчаныя і адначасова дакладныя (С.Харунобу), у партрэтах К.Утамара набылі характар нац. ідэала жаночай прыгажосці. Вял. эмацыянальнасцю і вострай характарнасцю вылучаюцца вобразы акцёраў у творчасці Ц.Сяраку. У апошні перыяд (1800—68) У.-э. дасягнуў росквіту пейзажны жанр у творчасці К.Хакусай і А.Хірасіге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́Э,
акцёрская дынастыя японскага т-ракабукі.
Найб. вядомыя: А.Кікугора 1-ы (1717—83), заснавальнік дынастыі, выканаўца роляў юнакоў, жаночых і мужчынскіх; А.Кікугора 5-ы (4.6.1844 — 18.2.1903), выступаў у гіст. і быт. п’есах класічнага рэпертуару кабукі, а таксама ў новых рэалістычных. Зрабіў вял. ўплыў на акцёраў наступнага пакалення; А.Кікугора 6-ы (6.6.1885 — 10.8.1949), выканаўца жаночых і мужчынскіх роляў, заснавальнік і кіраўнік школы акцёраўт-ра кабукі (1931—37). З 1948 чл.яп. Акадэміі мастацтваў; А.Байко 6-ы (15.10.1870 — 8.11.1934), кіраўнік тэатр. трупы з 1911, выконваў жаночыя ролі; А.Байко 7-ы (н. ў 1915, Токіо), адзін з лепшых выканаўцаў жаночых роляў і маладых герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́РВА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня, апякунка рамёстваў і мастацтваў. Разам з Юпітэрам і Юнонай складала Капіталійскую трыяду. З канца 3 ст. да н.э.М., атаясамленая з грэч.Афінай, шанавалася таксама як багіня дзярж. мудрасці і вайны, апякунка пісьменнікаў, акцёраў, музыкантаў, урачоў і настаўнікаў.
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел.тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТА́КЛЬ (франц. spectacle ад лац. spectaculum відовішча),
твор сцэнічнага мастацтва, які ствараецца тэатр. калектывам, у сучасным т-ры ўзначальваецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам. У С. аб’ядноўваюцца мастацтва драматурга, рэжысёра, акцёраў, мастака, кампазітара і інш. Ідэйная і творчая задума С. вызначаюцца зместам п’есы, асаблівасцямі трупы, духоўнымі і эстэт. запатрабаваннямі гледача. Гл. таксама Акцёрскае мастацтва, Рэжысёрскае мастацтва, Сцэнаграфія, Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКА́Ж (Bocage) П’ер [11.11.1799 (1797?),
г. Руан, Францыя — 30.8.1862 (1863?)], французскі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1821. Выступаў у парыжскіх т-рах. У 1845—50 дырэктар т-ра «Адэон». Адзін з выдатных акцёраў Францыі эпохі рамантызму. Яго мастацтва вызначалася эмацыянальнасцю, глыбокімі і моцнымі пачуццямі: Дзідзье («Марыён Дэлом» В.Гюго), Антоні, Бурыдан («Антоні», «Нельская вежа» А.Дзюма-бацькі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),
асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830).