А́ЙВІНС (Ivins) Марша (н. 15.4.1951, г. Балтымар, ЗША),

касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па аэракасм. тэхніцы (1973). Скончыла ун-т Каларада (г. Боўлдэр, 1973). У 1974—80 у Цэнтры пілатуемых касм. палётаў НАСА (як інжынер). З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК); 9—20.1.1990 і 4—18.3.1994 на КК «Калумбія», 31.7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 12—22.1.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 7—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правяла 55,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (5).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 18, кн. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)