Адэля з Устроні 8/361; 12/544
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́ЛЯ З УСТРО́НІ,
бел. паэтэса сярэдзіны 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага пав. У 1850 нап. бел. паэму «Мачаха» (апубл. 1993, рукапіс у б-цы Ягелонскага ун-та ў Кракаве). У творы адчуваецца ўплыў рамантызму, творча выкарыстаны нар.-песенныя матывы. «Мачаха» прасякнута любоўю да Наднёманскага краю, вызв.-патрыят. настроямі. Аўтар спачувае абяздоленай сіротцы, шчасцю якой перашкаджае злая мачаха. Сярод дзеючых асоб персаніфікаваныя сілы прыроды: злая бура, наднёманскі лес, «літоўчык»-Нёман, які абараняе смелага юнака-плыўца. Пісала вершы і на польск. мове.
А.В.Мальдзіс.
т. 1, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́ВА (Наталля Рыгораўна) (н. 24.6.1948, Масква),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка М.І.Кузьменка і Р.А.Качаткова. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1971). Працуе ў Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы. Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля [ «Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М.Чарота], Рузана («Вясёлы тракт» Б.Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С.Злотнікава), Малання («Дзеці сонца* М.Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Дзіяна («Курыца» М.Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» паводле Мальера) і інш.
В.А.Грыбайла.
т. 8, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА (Таццяна Назараўна) (н. 9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачала ў Кіеўскім т-ры муз. камедыі (1943). З 1948 на Беларусі: працавала ў Брэсце, Магілёве; з 1952 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Актрыса лірыка-драм. плана, валодае высокай сцэн. культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В.Розава). Тонкі гумар уласцівы камед. персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня).
т. 1, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)