«Абнаўленне Іспаніі» (рэакц. арг-цыя) 5/168
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНАВА́ЦЫЯ (ад лац. renovatio абнаўленне, аднаўленне),
эканамічны працэс замяшчэння ўстарэлых сродкаў вытв-сці новымі. Ажыццяўляецца шляхам замены асобных сродкаў працы, рэканструкцыі ці стварэння новых прадпрыемстваў замест ліквідаваных. Крыніцай Р. служаць амартызацыйныя адлічэнні (гл. Амартызацыя).
т. 14, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ЦЫЯ (ад лац. novatio абнаўленне, змяненне),
1) у цывільным праве адзін са спосабаў спынення абавязацельстваў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязацельства спыняецца пагадненнем бакоў, у прыватнасці дамоўленасцю пра замену аднаго абавязацельства другім паміж тымі ж асобамі.
2) Нешта новае, навіна, новаўвядзенне.
т. 11, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРАВАВО́ДСТВА,
парадак вядзення спраў, дакументацыі ва ўстановах, арг-цыях і фірмах, на прадпрыемствах. Уключае; прыём, запаўненне, афармленне, адпраўку дакументаў, улік і кантроль за іх рухам і выкананнем, захоўванне і абнаўленне дакументаў. У С. ўваходзіць таксама складанне дзелавых папер (пасведчанне, даведка, суправаджальныя паперы і г.д.). Правілы С. распрацоўваюцца ў адпаведнасці з рэгламентам або статусам устаноў (арг-цый, прадпрыемстваў, фірмаў), з улікам патрабаванняў законаў Рэспублікі Беларусь.
т. 15, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́ТНЫ ФОНД,
сукупнасць матэрыяльных і грашовых сродкаў, якія з’яўляюцца пастаянным укладам заснавальнікаў-удзельнікаў у створанае імі прадпрыемства (фірму, кампанію, т-ва); сумарная вартасць асн. і абаротных сродкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні і распараджэнні прадпрыемства (фірмы, кампаніі, т-ва). Крыніцы павелічэння С.ф.: укараненне ў вытв-сць найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленне асн. фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытв-сці і інш.; памяншаюць С.ф. знос і спісванне ўстарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскацыя часткі прыбытку і інш.
т. 15, с. 173
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБЕ́РЦІ (Gioberti) Вінчэнца (5.4.1801, г. Турын, Італія — 26.10.1852),
італьянскі тэолаг і філосаф, дзярж. дзеяч. Свяшчэннік. У 1825—33 праф. Турынскага ун-та. За сувязь з Дж.Мадзіні праследаваўся ўладамі, у 1833—48 у эміграцыі ў Францыі і Бельгіі. У рэвалюцыю 1848—49 у Італіі прэм’ер-міністр Сардзінскага каралеўства, сардзінскі пасол у Францыі, у 1849 эмігрыраваў у Парыж, дзе і памёр. Аўтар прац «Пра духоўнае і грамадзянскае пяршынствы італьянцаў» (1843), «Пра грамадзянскае абнаўленне Італіі» (т. 1—2, 1851), прысвечаных праблеме Рысарджымента і інш.
т. 6, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫІ ЛА́ДАВЫЯ ў музыцы,
значэнне элементаў лада (гукаў у аднагалоссі, гукаў і сугуччаў у шматгалоссі). Выяўляюць муз.-сэнсавыя сувязі ў муз. тэматызме, форме музычнай на ўсіх узроўнях, а таксама суадносіны элементаў (простых і складаных) у ладавай сістэме. Найб. абагульненыя тыпы Ф.л. — устой і няўстой. У мажоры і міноры дзейнічаюць Ф.л. адмысловага роду — функцыі танальныя. Музыцы 20 ст. ўласціва абнаўленне функцыянальнасці шляхам мадыфікацыі класічнай мадэлі Ф.л. і ўтварэннем новых гукавышынных сістэм (алеаторыка, дадэкафонія і інш.) з адпаведнымі функцыямі гукаў і сугуччаў.
Т.А.Дубкова.
т. 16, с. 501
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮШФІ́К, Мушфік (сапр. Ісмаілзадэ Мікаіл Кадыр аглы; 5.6.1908, Баку — 12.3.1939),
азербайджанскі паэт; адзін з пачынальнікаў азерб. сав. паэзіі. Скончыў пед. ін-т (Баку, 1931). У 1939 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1926. У зб-ках паэзіі «Вятры» (1930), «Галасы дня», «Сярод буравых» (абодва 1932), «Вершы», «Шэнгюль, Шунгюль і Менгюль» (абодва 1934), «Скала» (1935) і інш. рамантыка рэвалюцыі, героіка барацьбы за сацыяліст. абнаўленне жыцця. Лірыка М. эмацыянальна вобразная, музычная. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў М.Чарняўскі.
Тв.:
Рус. пер. — Разбитый саз: Стихи и поэма. Баку, 1968.
т. 11, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПА́ЛІН Ілья Пятровіч (2.8.1900, в. Паўлаўская Істрынскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.6.1976),
расійскі рэжысёр дакумент. кіно. Нар. арт. СССР (1968). З 1950 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (праф. з 1964). У дакумент. кіно з 1920-х г. Асн. стужкі прысвечаны падзеям сав. часу: «За ўраджай» (1929), «Ленін» (1938, з І.Сеткінай), «На Дунаі» (1940, з І.Пасельскім), «Разгром нямецкіх войск пад Масквой» (1942, з Л.Варламавым, прэмія «Оскар» 1943), «Вызваленая Чэхаславакія» (1946), «Дзень краіны, якая перамагла» (1947), «Абнаўленне зямлі» (1950), «Старонкі бессмяротнасці» (1965), «Краіна мая» (1967) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1949, 1951.
т. 8, с. 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБНАЎЛЕ́НЦЫ,
апазіцыйны рух у рус. правасл. царкве ў 1920—40-я г. Узніклі пасля Кастр. рэвалюцыі. Выступалі за «абнаўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да Сав. дзяржавы; мелі на мэце змяніць традыц. формы рэліг. дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіц. рус. царквы, якое ў пач. 1920-х г. займала антысав. пазіцыі.
Асн. групы абнаўленцаў: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз абшчын старажытнаапостальскай царквы». З пераходам кіраўніцтва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці рух абнаўленцаў пачаў затухаць. Многія з іх парвалі з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую царкву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства А.І.Увядзенскага (1946) рух спыніўся.
т. 1, с. 31
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)