А́БКІН Абрам Давыдавіч (2.2.1903, г. Полацк Віцебскай вобл. — 19.2.1983),
савецкі фізікахімік. Д-рхім.н. (1952), праф. (1959). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1974). Скончыў Казанскі ун-т (1928). З 1928 у Маскоўскім н.-д.фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава. Навук. працы па даследаванні працэсаў полімерызацыі арган. злучэнняў. Адкрыў існаванне т. зв. «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваюць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959—65), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966—70). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хім. рэакцый пры набліжэнні да абс. нуля (у сааўт., 1967; зарэгістравана як адкрыццё ў 1977) і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Радиационная химия полимеров. М., 1973 (у сааўт.).