ЧА́ЙКА Валерый Паўлавіч (н. 2.12.1950, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў манум.-дэкар. і афармленчым мастацтве, у маст. праектаванні. Сярод твораў: маст. афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’еру абл. радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—89), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў г. Беласток (Польшча, 2001, з С.Рабашчуком і Б.Скрамблевічам). Творы вылучаюцца высокай маст. культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у арх. асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕ́НТ (лац. monumentum ад moneo нагадваю) у скульптуры і архітэктуры, помнік вял. памераў у гонар значнай падзеі, выдатнага грамадскага дзеяча. Часта з’яўляецца ідэйнай і аб’ёмна-прасторавай дамінантай арх. ансамбля. Нярэдка будуецца ў выглядзе скульптурна-.арх. комплексу (гл.Мемарыяльныя збудаванні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКО́ Аляксандр Лукіч (19.4.1900, г. Луганск, Украіна — 6.3.1973),
расійскі кінарэжысёр, мастак. Нар.арт.СССР (1969). Вучыўся ў Маскоўскім ін-це нар. гаспадаркі. У кіно з 1927, напачатку канструктар лялек і пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў. Стварыў серыю «Прыгоды Брацішкіна» (1928—30), зняў першы гукавы аб’ёмна-мультыплікацыйны фільм «Уладар быту» (1932). Сярод інш. фільмаў: «Новы Гулівер» (1935), «Казка пра рыбака і рыбку» (1937), «Вясёлыя музыкі» (1938), «Залаты ключык» (1939; выкарыстаў ігравыя, аб’ёмна-мультыплікацыйныя і камбінаваныя здымкі). З 1940-х г. ставіў фільмы-экранізацыі, пераважна казкі: «Каменная кветка» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Садко» (1953, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Ілья Мурамец» (1956; першы шырокаэкранны фільм са стэрэафанічным гукам), «Сампо» (1959), «Казка пра згублены час» (1964), «Казка пра цара Салтана» (1967), «Руслан і Людміла» (1972). Паставіў таксама фільм «Пунсовыя ветразі» (1961). Часта быў аўтарам або сааўтарам сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Специальные способы киносъемки. М., 1930 (разам з Л.Сухарэбскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́Н (Sirén) Іохан (27.5.1889, г. Іліхярмя, Фінляндыя — 5.3.1961),
фінскі архітэктар; лідэр фін.неакласіцызму 1920—30-х г. Вучыўся ў політэхн. ін-це ў Хельсінкі, выкладаў у ім (праф. 1931—57). Для пабудоў С. характэрны строгая сіметрыя, маналітнасць аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, спрошчаная трактоўка ордэрных элементаў (будынак парламента ў Хельсінкі, 1927—31).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНАЯ ЗБРО́Я,
боепрыпасы з выбуховым рэчывам аб’ёмна-дэтанацыйнага дзеяння. Прызначана для паражэння цэляў са складкамі мясцовасці, у збудаваннях адкрытага тыпу, мінных палёў. Утварае газападобнае або дробнадысперснае аэразольнае воблака значных памераў. Асн. паражальны фактар — ударная хваля, якая ўтвараецца пры падрыванні гэтага воблака (ціск у цэнтры воблака прыкладна ўтрая перавышае нармальны атмасферны). За зонай лішкавага ціску ўтвараецца працяглая зона разрэджання (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ ПРАЕ́КТНЫХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ Пабудаваны ў 1978 (арх. В.Малышаў) у Мінску для ін-та Белдзяржпраект і інш. праектных арг-цый. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка заснавана на перакрыжаванні пад прамым вуглом асн. 7-павярховага (часткова пастаўлены на жалезабетонныя рамы) і 2-павярховага прамавугольнага ў плане аб’ёмаў. Строгі рытм фасадаў, утвораны панэлямі ў выглядзе кесонаў, узмацняе буйнамаштабную кампазіцыю збудавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭЛІРО́ЎКА (ад італьян. modellare ляпіць) у выяўленчым мастацтве, перадача аб’ёмна-пластычных і прасторавых уласцівасцей прадметнага асяроддзя сродкамі святлоценявых градацый (жывапіс, графіка) або адпаведнай пластыкай трохвымерных форм (скульптура) з мэтай ідэйна-вобразнай характарыстыкі прадмета, абагульнення, выяўлення і ўзмацнення істотнага і інш. У жывапісе ажыццяўляецца сродкамі колеру, перспектывы, святлаценю, у скульптуры — пластыкай пэўнага матэрыялу. У скульптуры М. — стварэнне твораў з мяккага пластычнага матэрыялу (гліна, пластылін, воск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧЫЦКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры з элементамі класіцызму і псеўдарус. стылю. Пабудавана ў 1845 у в. Кішчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма развіта па падоўжнай восі. Цэнтр. квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Яго фасады завершаны кілепадобнымі франтонамі. З боку гал. фасада прыбудавана 3-ярусная вежа-званіца. У дэкар. аздабленні выкарыстаны пілястры, франтоны, сандрыкі, нішы, прафіляваныя карнізы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮРСА́ (Lurçat) Андрэ (27.8.1894, г. Бруер, Францыя — 12.7.1970),
французскі архітэктар. Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Нансі і Парыжы. Чл. Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1939). Практык і тэарэтык рацыяналізму. Яго работы вылучаюцца выразнай планіроўкай, гарманічнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: у прадмесцях Парыжа — школьны комплекс імя К.Маркса (1931—33), рэканструкцыя раёна Сен-Дэні (1946—62), жылы комплекс у Блан-Меніле (1950—67) і інш. У 1934—37 працаваў у СССР (неажыццёўленыя праекты бальнічных комплексаў для Масквы, Смаленска, Ніжняга Ноўгарада).
французскі архітэктар. Вучыўся ў арх. С. дэ Броса. Творча перапрацаваў традыцыі франц. і часткова італьян. Адраджэння, заклаў асновы класіцызму 17 ст. У работах М. спалучэнне пластычнага багацця дэкору з выразнасцю і прастатой агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, са строга рэгулярнай пабудовай плана: крыло замка ў Блуа (перабудова, 1635—38), палац Мезон-Лафіт каля Парыжа (1642—50), царква Валь-дэ-Грас (1645—46) і атэль Карнавале (перабудова, 1660—61) у Парыжы. Распрацаваў канструкцыю мансарды.