першаснаводныя ніжэйшыя пазваночныя (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), у якіх у працэсе эмбрыягенезу не ўтвараецца зародкавая абалонка — амніён і асаблівы зародкавы орган — алантоіс. Анамніі жывуць у водным асяроддзі на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́Т,
у будыйскай міфалогіі хінаяны чалавек, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню духоўнага развіцця, т.зв. нірваны. У міфалогіі махаяны стан архата лічыцца не канчатковай мяжой у развіцці асобы, і таму архаты павінны працягваць шлях удасканалення як бадхісатвы (той, хто вырашыў стаць будай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗЫМЕ́ННЫ,
дзеючы вулкан на У Камчаткі, у Расіі. Выш. да 3085 м. Стратавулкан, складзены з андэзітавых лаваў. У Безыменнага расце экструзіўны купал Новы (выш. каля 500 м) на месцы кратэра, утворанага ў 1956. Магутныя гразевыя патокі (да 90 км); фумаролы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬКА́НА (Vulcano),
востраў у Тырэнскім м., у архіпелагу Ліпарскія астравы, у складзе Італіі. Пл. 21,2 км². Вяршыня падводнага дзеючага вулкана (выш. 499 м). Складзены з базальтаў, андэзітаў, трахітаў. Па Вулькана названы адзін з тыпаў вулканічных вывяржэнняў (гл. ў арт.Вулкан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАВА́ДКАСНЫ РУХАВІ́К, газа-дызель,
газавы рухавік, у якім газапаветр. сумесь у цыліндрах сціскаецца настолькі, што ўпырснутая ў канцы ходу сціскання порцыя вадкага паліва ўзгараецца (як удызеля). Ступень сціскання каля 15. Выкарыстоўваюцца на газаперапамповачных, нафта- і газабуравых устаноўках, на транспарце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЕВРОПЕ́ЙСКОЕ ВРЕ́МЯ»,
грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1992—95 у Мінску на рус. мове раз у месяц. Заснавальнік і гал. рэдактар С.У.Букчын. Змяшчала матэрыялы пра сац.-паліт., эканам., нац.-культ. падзеі ў Беларусі, перадрукоўвала артыкулы з зах.перыяд. выданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДУНА́ЙСКАЯ СЕЧ,
арганізацыя запарожскіх казакоў у 1775—1828 на тэр.Асманскай імперыі, у вусці Дуная, куды яны ўцяклі пасля скасавання Запарожскай Сечы (1775). У 1806 і 1828 большая частка запарожцаў вярнулася ў Расію і склала Дунайскае і Азоўскае казацкія войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАНДА́Р,
у іранскай міфалогіі і эпасе Аляксандр Македонскі. У ранніх міфах ён — дзёрзкі і бязлітасны заваёўнік. З пашырэннем ісламу яго вобраз ідэалізуецца, набывае казачныя рысы. У творах А.Фірдаўсі, Нізамі Ганджэві і інш. і. выступае як справядлівы шах іранскай крыві.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЯ́НКА,
у беларусаў крывяная каўбаса. У адвараныя або сырыя крупы (грэцкія, ячныя, рысавыя) дадаюць тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешваюць і кладуць (наліваюць) у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам замест круп кладуць муку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́ЎСКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССРу 1924—27. Утвораны ў ліп. 1924 у Віцебскай акр. Назва ад в. Кузняцова (цяпер у Віцебскім р-не). Цэнтр — г. Віцебск. Уключаў 10 сельсаветаў. Скасаваны 26.3.1927, тэрыторыя перададзена ў Віцебскі р-н.