бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1983), працаваў у ім. З 1995 вучоны сакратар Аддзялення медыка-біял. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах касм. экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах захворвання і выздараўлення, функцыян. рэзервах арганізма і шляхах іх мабілізацыі, карэкцыі парушэнняў жыццядзейнасці прыроднымі фактарамі.
Тв.:
Методологическое значение правила исходного состояния в физиологии и медицине // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 11;
Системно-кибернетический подход к проблеме социогенеза // Организация и управление. 2000. № 1;
Проблема субфебрилитета: (фундаментальные аспекты). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-КІ́ЛДА (Saint Kilda),
біясферны рэзерват у Вялікабрытаніі, на аднайм. астравах, за 70 км на З ад Гебрыдскіх астравоў. Адзін са старэйшых у свеце (першыя ахоўныя меры ўведзены вікінгамі каля 1000 гадоў назад). Пл. 852 га. Архіпелаг утвораны са стромкіх скал (выш. да 430 м), як вынік разбурэння вулкана. Флора складаецца з беднай скальнай расліннасці. Найбольшыя ў Паўн. Атлантыцы калоніі марскіх птушак (глупышоў, олушаў, тупікаў, качурак і інш.). У выніку геагр. ізаляцыі ўзнік шэраг унікальных эндэмічных форм і відаў жывёл. У 1986 С.-К. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКІН Аляксей Аляксандравіч (н. 23.9.1929, в. Крамянка Слаўгарадскага р-на, Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1954). З 1957 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (з 1977 рэктар, з 1985 дэкан, з 2000 заг. кафедры). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў адаптацыі арганізма да фіз. нагрузак і яго рэзервовых магчымасцей пад уздзеяннем спарт. дзейнасці.
Тв.:
Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта. Мн., 1992;
Механизмы моторной адаптации юношеского организма к скоростно-силовым упражнениям // Мир спорта. 2000. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ХА (Polemonium),
род кветкавых раслін сям. сінюхавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. і Паўд. Амерыкі, радзей у Еўразіі. На Беларусі 1 від — С. блакітная (P.caenileum), нар. назвы гадзіннік, аструшка, рабінка. Трапляецца па берагах рэк, на вільготных лугах, у хмызняках. Інтрадукаваны С.: каўказская (P. caucasicum), мяса-чырвоная (P. carneum), паўзучая (P. reptans).
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, неразгалінаваныя. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае. Кветкі двухполыя ў мяцёлчатых або шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Карэнішча і карані С. блакітнай маюць да 30% сапанінаў, смолы, арган.к-ты, эфірны алей. Лек., дэкар., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯЎСКАЯ КЕРА́МІКА,
бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы з вёсак Сіняўка, Ганявічы, Масцілавічы, Забалатнікі Клецкага р-на Мінскай вобл. У 19—1-й пал. 20 ст. працавала каля 200 ганчароў. Выраблялі чорназадымлены і гартаваны посуд гасп. прызначэння: гаршкі, міскі, гладышы, макатры і інш. Фармоўка з буйназярністай масы на нажным ганчарным крузе вызначала асн. асаблівасці С.к.: простыя, лаканічныя прысадзістыя формы сінявата-чорнага колеру (чорназадымленыя) ці аздобленыя чорна-карычневымі плямамі на тэракотавай шурпатай паверхні чарапка з украпінамі жарствы (гартаваныя). Найб. вядомыя майстры 1940—70-х г.: К.Дудук, Ф.Вашчыла. З пач. 1980-х г. промысел не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯ́НІН Міхаіл Данілавіч (17.12.1901, в. Забалацце Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.10.1973),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Вышэйшую кав. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. выступленняў на Тамбоўшчыне ў 1920—21, баёў з басмачамі. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Калінінскім фронце. Механіз. брыгада на чале з палк. С. вызначылася ў вер. 1943 у баях за Дняпро каля в.Вял. Букрын на ПдУ ад Кіева. Да 1947 у Сав. Арміі. З 1966 дырэктар мемар. музея К.С.Заслонава (г. Орша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́САРАЎ Іван Канстанцінавіч (30.11.1926, с. Ілек Арэнбургскай вобл., Расія — 1.4.1998),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1977). Скончыў Арэнбургскі с.-г.ін-т (1952). З 1961 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях бялковага кармлення с.-г. жывёлы з выкарыстаннем сінт. азоцістых рэчываў, арган.к-т, смакавых і ўзбагачальных дабавак хім. і мікрабіял. сінтэзу.
Тв.:
Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);
Минеральное питание крупного рогатого скота. Мн., 1987 (разам з А.С.Зяньковым);
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Мн., 1995 (разам з М.У.Пілюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЯ Вера Кліменцьеўна (сапр. Берта Браніславаўна; 17.9.1874, Мінск — 12.11.1917),
удзельніца рэв. руху на Беларусі. З 1901 чл. Бунда, з 1902 чл.РСДРП(б). У 1898 зняволена, потым жыла ў Мінску пад наглядам паліцыі, у 1901 за рэв. агітацыю выслана ў мяст. Мір, у рэвалюцыю 1905—07 у Мінску. З 1909 у эміграцыі. З 1913 на парт. рабоце ў Пецярбургу. У 1917 чл. Петраградскага гар.к-та, сакратар Васільевостраўскага райкома РСДРП(б), чл. жаночага бюро ЦКРСДРП(б), чл. выканкома Петраградскага Савета. Загінула каля Царскага Сяла ў час наступлення войск Керанскага—Краснова на Петраград. Яе імем названа вуліца ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́ЧНЕЎ Віктар Андрэевіч (2.5.1939, с. Азёркі Нікіфараўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 15.11.1996),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў тэатр. студыю пры Мічурынскім драм. т-ры (1959) і працаваў у ім у 1960—66. З 1967 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Сярод роляў: Канягін («Мілы чалавек» К.Крапівы), Ксяндзоў («Апошні шанц» В.Быкава), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Харытон, Іаахім [«Адкуль грэх?», «Францыск Скарына» («Напісанае застаецца») А.Петрашкевіча], Карандышаў, Флор Фядулыч («Беспасажніца», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОРТАВЫПРАБАВА́ННЕ,
вывучэнне і ацэнка новых сартоў і гібрыдаў с.-г. культур і ўстанаўленне іх прыдатнасці для вырошчвання ў вытв. умовах. Гал. задача С. — дакладная параўнальная. ацэнка сартоў і гібрыдаў, выяўленне ўстойлівых да хвароб і шкоднікаў, больш ураджайных і каштоўных па гасп.-біял. паказчыках і прыдатных да сартавога раянавання. С. раслін праводзяць на дзярж. сортавыпрабавальных участках, сярод якіх вылучаюць комплексныя (выпрабаванне розных культур), спецыялізаваныя (выпрабаванне групы ці асобнай культуры) і агратэхн. (акрамя С., вылучаюць тэхналогіі іх вырошчвання ў адкрытых і ахаваных грунтах). На Беларусі метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю С. ажыццяўляе К-т па Дзярж. выпрабаванні і ахове сартоў раслін.