ВЕРГІ́ЛІЙ, Публій Вергілій Марон (Publius Vergilius Maro; 15.10.70 дан. э., Андэс, каля г. Мантуя, Італія — 21.9.19 дан. э.),
рымскі паэт. Вывучаў рыторыку і філасофію ў Крэмоне, Мілане, Рыме. Пазней жыў у Неапалі. Паэт. славу яму прынёс зб. «Буколікі» («Пастухоўскія песні», 42—38 дан. э.) — 10 эклог (асобных вершаў), цесна звязаных з тагачаснай рэчаіснасцю, у якіх ідэалізуецца вясковае жыццё (гл.Букалічная паэзія). Прароцтва пра нараджэнне божага дзіцяці і пачатак залатога веку (4-я эклога) хрысціянскае сярэднявечча прызнала за прадбачанне нараджэння Хрыста, за што вельмі шанавала Вергілія. У дыдактычнай паэме «Георгікі» («Земляробскія вершы», кн. 1—4; 36—29 дан. э.) вёску разглядаў як апору дзяржавы. Гераічная паэма ў 12 кнігах «Энеіда» (29—19 дан. э.) стала нац. эпасам. Створаная з арыентацыяй на Гамера, яна распрацоўвала сюжэт пра міфічнага заснавальніка Рым. дзяржавы траянца Энея, усхваляла Рым і рым. народ. З ранняга Адраджэння творчасць Вергілія рабіла выключны ўплыў на еўрап. л-ры, у т. л. на лацінамоўную паэзію Беларусі — героіка-эпічныя творы Я.Вісліцкага («Пруская вайна», 1516), М.Гусоўскага («Песня пра зубра», 1523). Паэт і філосаф 17 ст. М.Сарбеўскі напісаў трактаты «Аб паэзіі дасканалай, або Вергілій і Гамер» (апубл. 1954). Да багатай традыцыі парадыйнай інтэрпрэтацыі сюжэтных матываў «Энеіды» далучылася і беларуская «Энеіда навыварат». У 1909 у Мінску выдадзены «Скандоўнік да «Энеіды» — дапаможнік для правільнага чытання лацінскіх вершаў.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч. СПб., 1994.
Літ.:
Полонская К.П. Римские поэты эпохи принципата Августа. М., 1963. С. 13—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЬЛУ́НЬ, Куэнь-Лунь,
адна з найб. горных сістэм свету, у Кітаі. Цягнецца з 3 на У ад Паміра да Сіна-Тыбецкіх гор на 2700 км, шыр. ад 150 км на 3 да 600 км на У. Найб.выш. 7723 м (г. Улугмузтаг). Адносныя перавышэнні паўн. схілаў над Тарымскай (Кашгарскай) раўнінай і пустыняй Алашань 4500—5000 м, паўд. схілаў над Тыбецкім нагор’ем — 1000—1500 м. Асн. хрыбты: Кашгарскі, Рускі, Алтынтаг, Аркатаг (Пржавальскага; г. Чонг-Карлыктаг — Шапка Манамаха, 7720 м), Баян-Хара-Ула. Да К. часта адносяць і Наньшань. Характэрны шырокія слабарасчлянёныя водападзелы, стромкія паўн. і пакатыя паўд. схілы; шматлікія восыпы. К. належыць да палеазойскіх складкавых утварэнняў, амалоджаны альпійскім арагенезам. Складзены пераважна з гранітаў, метамарфічных і інш. парод. Ва Усх. К. праяўленні навейшага вулканізму (каля вытоку р. Керыя і хр. Аркатаг). Радовішчы россыпнага золата; рудапраяўленні жалеза, волава, вальфраму; вядомы: вугаль, нефрыт, горны хрусталь, алмазы. Ледавікі невялікія, агульнай пл. 11,6 тыс.км². Асн. вузлы зледзянення размешчаны на вышыні каля 7000 м. Клімат сухі, умераны, рэзка кантынентальны. У высокай зоне т-ры студз.да -35 °C, ліп. каля 10 °C. Ападкаў ад 50 мм на 3 да 500 мм за год на У. Рэкі кароткія, малаводныя, на Усх. К. воз. Кукунор. Горныя пустыні і стэпы, на паўн. схілах невял. ўчасткі лясоў і лугоў. Фауна: горны баран, горны казёл, кулан, воўк, ліс, зрэдку дзікі як, мядзведзь, снежны барс; шмат грызуноў: суркі, палёўкі, пішчухі. Качавая жывёлагадоўля. Давыш. 3600 м — аазіснае земляробства (ячмень, пшаніца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬВІЯ (грэч. Olbia),
антычны горад-дзяржава ў Паўн. Прычарнамор’і, паблізу вусцяў Дняпра і Паўд. Буга. Рэшткі О. знаходзяцца каля с. Паруціна Ачакаўскага р-на Мікалаеўскай вобл. (Украіна). Засн. ў пач. 6 ст.дан.э. выхадцамі з Мілета (другая назва О. — Барысфен). Сфарміравалася як дэмакр. поліс; росквіт прыпадае на 5—4 ст.дан.э. Гораду належалі землі на абодвух берагах Бугскага лімана са шматлікімі паселішчамі. У цэнтры верх. ч. горада знаходзіліся агора (гандл. плошча) і тэменас (храмы і алтары), у ніжняй — порт і рамесніцкія кварталы. Горад быў абнесены абарончай сцяной. Развіваліся рамёствы, гандаль (пшаніцай і рабамі), рыбалоўства. О. мела сувязі са скіфамі. У 331 дан.э. жыхары О. (разам са скіфамі) адбілі нападзенне Запірыёна (палкаводца Аляксандра Македонскага). У 3 ст.дан.э. плаціла даніну скіфскаму цару Сайтафарну, у 2 ст.дан.э. падпарадкавана скіфскім царом Скілурам. У канцы 2 ст.дан.э. пасля разгрому скіфаў войскам Мітрыдата VI Еўпатара О. ў складзе яго дзяржавы. У сярэдзіне 1 ст.дан.э. зруйнавана племем гетаў. У 2 ст.н.э. ў О. стаяў рым. гарнізон. У пач. 3 ст.н.э. ўвайшла ў склад рым. правінцыі Ніжняя Мёзія. Жыццё ў О., верагодна, прыпынілася ў 4 ст.Археал. раскопкі вядуцца з 1901.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАХ,
цвёрдая сумесь хім. злучэнняў (арган. і неарган.), здольная ўстойліва (без пераходу ў дэтанацыю) гарэць без доступу паветра і ў паветры пры знешнім ціску ад 0,1 да 1000 МПа. Адносіцца да кідальных выбуховых рэчываў. Выкарыстоўваюць як крыніцу энергіі для надання снарадам, ракетам і да т.п. неабходнай скорасці пры палёце да цэлі.
Для стварэння рэжыму ўстойлівага гарэння з рэгламентаванай скорасцю цепла- і газавыдзялення П. фармуюць у маналітныя шчыльныя зарады з высокай мех. трываласцю, што засцерагае іх ад разбурэння ў ствале гарматы пры выстрале ці пры гарэнні ў ракетным рухавіку. Гарыць П. паслойна-паралельна ў напрамку перпендыкулярным да паверхні зарада. У ствольных сістэмах згарае за сотыя і тысячныя долі секунды, у ракетных рухавіках — за дзесяткі секунд. Пры гарэнні вылучаецца вял. колькасць (да 1 м³ /кг)газаў з т-рай 1200—3700 °C. Асн.энергет. характарыстыкі П. — цеплата згарання (2,5—5,4 МДж/кг) і працаздольнасць: для ствольных сістэм т.зв. сіла П. (для піраксілінавых порахаў каля 106Н∙м/кг), для ракетных сістэм — адзінкавы імпульс, які адпавядае лікаваму значэнню ўдзельнай цягі, што развівае ракетны рухавік пры згаранні 1 кг П. Паводле хім. саставу адрозніваюць П. нітрацэлюлозныя (бяздымныя nopaxi) і сумесевыя. Сумесевыя П. — гетэрагенныя кампазіцыі з крышт. акісляльніку (звычайна перхларат амонію NH4ClO4, 70—80% па масе) і гаручага палімернага сувязнага (пераважна сінт. каўчукі і смолы, 10—20%). Іх выкарыстоўваюць у ракетных рухавіках і называюць сумесевымі цвёрдымі ракетнымі палівамі. Да сумесевых адносіцца таксама дымны порах.
парушэнне суцэльнасці горных парод пры тэктанічных рухах і дэфармацыях. Бываюць са зрушэннем горных парод і без зрушэння.
Падзяляюцца на конседыментацыйныя (фарміруюцца адначасова з асадканамнажэннем) і постседыментацыйныя. Ва ўмовах гарыз. расцяжэння з Т.р. зрушэння ўтвараюцца пераважна зрухі, скіды (у т. л. лістрычныя), рассовы, грабены; гарыз. сціскання — зрухі, насовы, тэктанічныя покрывы, ускіды. Да Т.р. таксама адносяць тэктанічную трэшчынаватасць, кліваж (густая сістэма паралельных трэшчын у дэфармаваных пародах, якія сякуць слаістасць або згодны з ёй), тэктанічную сланцаватасць, разлінзаванне і будзінаж (падзел крохкага слоя на лінзы і блокі ў выніку расцяжэння), трэшчыны складкавых дэфармацый і інш. Тэктанічныя трэшчыны без зрушэння могуць утвараць зоны разушчыльнення. Тэктанічныя разломы бываюць звышглыбокія (больш за 300 км, мантыйныя), глыбокія (100—300 км, карамантыйныя) і коравыя (да 100 км). Амплітуды перамяшчэння горных парод па Т.р. ад першых сантыметраў і метраў да некалькіх кіламетраў па вертыкалі і да дзесяткаў і соцень кіламетраў па гарызанталі. Найб. працяглыя глыбінныя разломы ўтвараюць т.зв. планетарную сістэму разрываў. Поласці Т.р. запоўнены раздробленай, рассланцаванай, часам перацёртай да гліны горнай пародай, могуць служыць шляхамі пранікнення магмы, гідратэрмальных раствораў.
На Беларусі вылучаюць Т.р. даплатформавыя (разрываюць толькі пароды крышт. фундамента) і платформавыя (скіды, ускіды, скіда-зрухі, могуць пранікаць у платформавы чахол пераважна да каменнавугальных адкладаў, некат. да кайназойскіх адкладаў уключна). Найб. густая сетка платформавых разломаў развіта ў Прыпяцкім прагіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НАЯ АРА́БСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (ААР),
афіцыйная назва з лют. 1958 давер. 1961 аб’яднанай дзяржавы ў складзе Егіпта і Сірыі, з 28.9.1961 да 11.9.1971 — афіц. назва Арабскай Рэспублікі Егіпет (гл.Егіпет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЯНЬВА́НЬ,
заліў Жоўтага м., каля ўсх. ўзбярэжжа п-ва Гуаньдун. Даўж. 11 км, шыр. каля ўвахода 11 км, глыб.да 20 м. Прылівы паўсутачныя (да 3 м). Порт — Далянь (Дальні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САНІЦЫ,
разнастайныя выявы, высечаныя на сценах пячор, скальных паверхнях ці асобных камянях. Сустракаюцца ва ўсіх краінах свету і адносяцца да розных эпох — ад палеаліту да сярэдневякоўя. Гл. таксама наскальнае мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НГЕНС (ад лац. tangens які датыкаецца),
адна з трыганаметрычных функцый. Абазначаецца tg. Т. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — адносіны катэта, што ляжыць насупраць гэтага вугла, да катэта, які прылягае да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРДА́НГЕР-ФІЁРД (Hardanger Fjord),
заліў Паўночнага м., каля паўд.-зах. берагоў Нарвегіі. Даўж. 172 км, шыр. 7 км, глыб.да 891 м. Берагі высокія, скалістыя. Прылівы паўсутачныя (да 1 м).