БЕН БЕ́ЛА (Ахмед) (н. 25.12.1916, Магнія, каля г. Тлемсен, Алжыр),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Алжыра. У час 2-й сусв.вайны афіцэр франц. арміі. З 1949 адзін з кіраўнікоў Алжырскай нацыяналіст. партыі. З 1952 чл. Фронту нац. вызвалення Алжыра. У 1956 арыштаваны франц. ўладамі і да 1962 знаходзіўся ў зняволенні. Завочна быў абраны ў кіруючыя органы алж.вызв. руху. У 1962—65 прэм’ер-міністр, у 1963—65 прэзідэнт краіны. Пасля ваен. перавароту ў 1965—80 пад дамашнім арыштам. З 1981 у эміграцыі. У 1990 вярнуўся ў Алжыр і ўзначаліў партыю «Рух за дэмакратыю».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЯДЗІ́КТАЎ (Георгій Міхайлавіч) (8.11.1916, г. Саратаў, Расія — 18.11.1992),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1943). З 1954 працаваў у ін-тах Белдзяржпраект, Белдзіпрагандаль, з 1982 выкладаў у Бел.політэхн. акадэміі. Гал. кірунак творчасці — архітэктура грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Асн. работы: будынкі Белдзяржфілармоніі (1963), Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч.вайны (1967), Дома прафесіянальных саюзаў (1982, усе ў сааўт.), Палаца культуры трактарнага з-да ў Мінску. Па яго праектах пабудаваны гасцініцы «Юбілейная» і «Планета» ў Мінску, «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РУТ ((Bierut) Баляслаў) (18.4.1892, Руры Езуіцкія, каля г. Люблін, Польшча — 12.3.1956),
палітычны і дзярж. дзеяч Польшчы. З 1912 удзельнік рэв. руху. З 1918 у Камуніст. партыі Польшчы. У 1930—32 дзеяч Камуніст. Інтэрнацыянала ў Аўстрыі, Чэхаславакіі і Балгарыі. У 1933—39 зняволены ў польск. турму. У час 2-й сусв.вайны ў падполлі ў Мінску, Кіеве, Беластоку (1939—44). У 1944—47 старшыня Краёвай Рады Нарадовай. У 1947—52 прэзідэнт ПНР і старшыня Дзярж. савета. У 1952—54 старшыня Савета Міністраў. З снеж. 1948 старшыня, з сак. 1954 першы сакратар ЦК ПАРП. Пры Беруце праводзілася прасавецкая палітыка ў Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРА́ЛА (Захар Якаўлевіч) (2.2.1906, в. Раўнаполле Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 14.9.1993),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). Настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 зняволены на 8 гадоў. Пакаранне адбываў у Горкаўскай вобл. на лесараспрацоўках. Вызвалены ў 1940, рэабілітаваны ў 1958. Удзельнік Айч.вайны. У 1945—73 выкладчык Мар’інагорскага с.-г. тэхнікума. Друкаваўся з 1925. У 1929 пад псеўд. Захар Бульбянік выдаў зб. «Смех і радасць вёскі» (гумарыст. вершы, частушкі). Аўтар зб-каў лірыкі, жартаў і гумарыстычных вершаў «Цвітуць кветкі», «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), «Ружы і крапіва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУЗО́Ў (Сяргей Сямёнавіч) (8.8.1904, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 19.10.1964),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1958). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937). У Вял.Айч. вайну камандуючы арміяй, нач. штаба 4-га, 3-га Укр. франтоў. Удзельнік баёў на Паўн.-Зах. і Бранскім франтах, Сталінградскай бітвы, Міускай і Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Югаславіі. З 1955 нам. міністра абароны, з 1963 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1946—50 і ў 1954. Аўтар мемуараў з часоў Вял.Айч.вайны.
дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 ст., ідэолаг памяркоўных індэпендэнтаў. Генерал парламенцкай арміі, паплечнік О.Кромвеля. З пач.грамадз.вайны ў 1642 выступіў на баку парламента супраць раялістаў, стаў адным з арганізатараў новай арміі. У 1645 выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) гал. апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам I, падпісаў яму смяротны прыгавор. У 1649 удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лорд-правіцель Ірландыі (з 1650).
іспанскі паэт. Творы 1920—30-х г. напісаны пад уплывам сюррэалізму і фрэйдызму: зб-кі «Акруга» (1928), «Шпагі нібы губы» (1932), «Разбурэнне ці любоў» (1933), кн. вершаў у прозе «Страсць зямлі» (1935). У час нац.-рэв.вайны ў Іспаніі (1936—39) пісаў антыфаш. вершы. Зб. «Цені раю» (1944) — паэтычная утопія пра царства шчасця і прыгажосці, якое бачыць чалавек на парозе смерці. Аўтар філас. лірыкі (зб. «Апошняе нараджэнне», 1953; «Гісторыя сэрца», 1954; «Унутраныя дыялогі», 1974 і інш.), кн. мемуараў «Сустрэчы» (1958). Нобелеўская прэмія 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА,
найбуйнейшы ў старажытнасці збор рукапісных кніг (ад 100 да 700 тыс. тамоў). Засн. ў пач. 3 ст. да н.э. ў г. Александрыя пры Александрыйскім мусеяне. Пераважалі творы стараж.-грэч. л-ры і навукі, былі і кнігі на ўсх. мовах. Узначальвалі Александрыйскую бібліятэку буйнейшыя вучоныя: Эратасфен, Зенадот, Арыстарх Самоскі, Калімах. Пры б-цы працавала шмат капіістаў-перапісчыкаў кніг. Частка Александрыйскай бібліятэкі згарэла ў 47 да н.э. ў час Александрыйскай вайны. Пазней адноўлена і папоўнена за кошт Пергамскай б-кі. Частка кнігазбору знішчана ў 391 н.э., апошнія рэшткі загінулі ў 7—8 ст. у час арабскіх заваёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́Н (Хачатур Авецікавіч) (14.4.1805, с. Канакер, каля г. Ерэван — 14.4.1848),
армянскі пісьменнік, асветнік-дэмакрат, заснавальнік новай арм. літаратуры і літ. мовы, педагог. Класік арм. л-ры. Выступаў за нац. культурнае і паліт. адраджэнне армян, супраць сярэдневяковых схаластычных метадаў, дагматызму і фармалізму ў школьным навучанні. Першы нац.гіст. раман «Раны Арменіі» (1841, выд. 1858) — пра вызв. барацьбу арм. народа ў перыяд руска-іранскай вайны 1826—28. Пед. погляды выказаў у кн. «Перадсцежжа» (1838), рамане «Гісторыя Тыграна, ці Маральнае настаўленне для армянскіх дзяцей» (выд. 1941). Аўтар навук.-маст. твораў «Адкрыццё Амерыкі» (выд. 1940), «Курды» (1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 6.5.1918, с. Манастырскае, Саратаўская вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1968—90 гал. рэдактар час. «Москва». Падзеі Вял.Айч.вайны, армейскія будні адлюстраваны ў рамане «Салдаты» (1951—53), аповесцях «Наследнікі» (1957), «Дывізіёнка» (1959), зб-ках апавяданняў «Наш лейтэнант» (1955), «Жылі-былі два таварышы...» (1958), мінулае і сучаснае жыццё вёскі — у раманах і аповесцях «Вішнёвы вір» (1961), «Хлеб — імя назыўное» (1964; фільм пад назвай «Жураўлік»), «Каруха» (1968), «Вярба неплакучая» (кн. 1—2, 1971—75; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Задзіры» (1981) і інш.