род кветкавых раслін сям. рдзеставых. Каля 100 відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі 17 відаў. Найб. вядомыя Р.: бліскучы (P. lucens), грабеньчаты (P. pectinatus), кучаравы (P. crispus), плывучы (P. natans), пранізаналісты (P. perfoliatus). Растуць у стаячай або з павольнай плынню прэснай ці слаба салёнай вадзе наглыб. да 3 м. Утвараюць зараснікі і спрыяюць зарастанню вадаёмаў.
Шматгадовыя пераважна падводныя карэнішчавыя травы. Сцёблы даўж. да 6 м. Надводнае лісце скурыстае, падводнае — перапончатае, празрыстае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у цыліндрычных коласападобных суквеццях над вадой. Плод — касцянка- ці арэшкападобны. Р. — важны кампанент прэснаводнай флоры. Зараснікі — месца нерасту і нагулу рыбы, некат. віды ідуць на ўгнаенне і корм жывёле. Кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎ Я́НА І ЦЭЦЫ́ЛІІ,
эразійная лагчына, геолага-геамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1998). Размешчаны каля зах. ускраіны в. Багатырэвічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.Даўж. 700 м, шыр. да 100 м, глыб. да 10 м, пл. 0,3 км². Лагчына ўтварылася пры размыве азёрна-ледавіковай нізіны за 14 тыс. гадоў. Мае звілістую форму. Уключае помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) Самастрэльнікі — апорнае геал. агаленне стараж. азёрных і балотных адкладаў муравінскага міжледавікоўя. Адклады (магутнасць 3,3 м) багатыя на рэшткі выкапнёвай флоры (больш за 100 відаў), што існавала каля 100 тыс.г. назад. На паверхні зах. схілу, паводле падання, знаходзяцца магілы герояў рамана Э.Ажэшкі «Над Нёманам» Яна і Цэцыліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЯЖЭ́ВІЦКІ ІО́СІФАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1907—11 з каменю. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане, накрыты высокім 2-схільным дахам, з усх. боку прылягаюць больш нізкія паўкруглая апсіда і сіметрычныя сакрысціі пад вальмавымі дахамі. Нагал. фасадзе ўзвышаюцца 2 магутныя 3-ярусныя чацверыковыя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны 2-схільным зубчастым шчыпцом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бетонным лац. крыжам. Бакавыя фасады рытмічна члянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 12 насценных рэльефных пано на тэму «Крыжовы шлях Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДКІН Піліп Мікітавіч (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.10.1954),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр танк. войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, Булак-Балаховіча паходу 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА 1798—99.
Абвешчана 15.2.1798 рымскімі рэспубліканцамі натэр.Папскай вобласці, заваяванай арміяй Напалеона. Свецкая ўлада папы Пія VIІ была ліквідавана. Канстытуцыя Р.р. (1798) распрацавана на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Быў прыняты шэраг законаў: аб канфіскацыі царк. маёмасці, ліквідацыі шэрагу феад. прывілеяў, адмене ўласнай залежнасці сялян і інш. Фактычна краінай кіравала франц.ваен. адміністрацыя. Цяжкае эканам. становішча пагаршалася ў выніку сістэматычнага рабавання дзяржавы Францыяй, што выклікала хваляванні ў розных раёнах Р.р. Летам 1799 на яе тэр. з Пн увайшлі аўстрыйскія, з Пд — неапалітанскія войскі. У вер. Рым быў заняты неапалітанцамі, у горад таксама ўвайшоў атрад рус. марской пяхоты. Р.р. была ліквідавана войскамі антыфранц. кааліцыі, папская ўлада адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-НЕ́ГРА (Río Negro),
1) рака ў Аргенціне, наПн Патагоніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Неўкен і Лімай, якія пачынаюцца ў Андах. Даўж. ад вытоку р. Неўкен каля 1,3 тыс.км, пл. басейна 146 тыс.км². Цячэ па засушлівых раўнінах паўн. Патагоніі, упадае ў Атлантычны ак. Паводка ў пач. лета. Сярэдні расход вады каля 950 м³/с. Суднаходная на асобных участках. На рэках Неўкен і Лімай — ГЭС.
2) Рака ў Уругваі (вытокі ў Бразіліі), левы прыток р. Уругвай. Даўж. каля 500 км, пл. басейна 70,6 тыс.км². Цячэ па раўніннай мясцовасці. Сярэдні расход вады каля 700 м³/с. У сярэднім цячэнні вадасх. Рыо-Негра. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (да г. Мерседэс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСІ́НСКІ (Rysiński) Францішак (? — 1830?),
польскі і бел.паэт. Старшыня Цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, лірычна-філасофскія і гумарыст. вершы на польскай, бел. і рус. мовах. Пераадольваючы класіцыстычную версіфікатарскую нарматыўнасць, набліжаўся да рамант. лірызацыі зместу. Яго творы распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах і вусна (частка была ў архіве Ф.Карпінскага і полацкага маршалка С.Грабніцкага), публікаваліся ў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1819), «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1830), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік», 1844). Р., магчыма, аўтар макаранічных бел.-польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе...», апубл. А.Рыпінскім у кн. «Беларусь» (Парыж, 1840).
Літ.:
Пачынальнікі. Мн., 1977;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 1730 км². Раней пачыналася з воз. Крымна (Украіна), пасля меліярац. рэканструкцыі яе верхняе цячэнне пераведзена ў р. Маларыта. Пачынаецца каля в. Сушытніца Маларыцкага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсх. ускраіны в. Літвіны Брэсцкага р-на. За 2 км. вышэй аўтадарогі Ляхаўцы—Макраны частка сцёку Р. накіроўваецца ў Лускаўскае вадасх., ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, перасечаная меліярац. каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяравана. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу, за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ,
тэрыторыя з прыродна-ландшафтнымі і культ.-антрапагеннымі комплексамі, якая выкарыстоўваецца для адпачынку, турызму, санаторна-курортнага лячэння. Падзяляецца на месцы адпачынку (паркі, скверы, леса- і лугапаркі, рэкрэацыйныя лясы, садова-агародныя кааператывы і інш.) і рэкрэацыйныя зоны (зоны адпачынку і турызму, курорты, турысцкія цэнтры і інш.). Вылучаюцца Р.т. кароткачасовага (штодзённага, штотыднёвага) і працяглага адпачынку; азёрна-лясныя, леса-рачныя, прыморскія, горныя і інш.На Беларусі Р.т. ўключае 8 курортаў рэсп. і 5 мясц. значэння, 14 зон адпачынку рэсп. і 187 мясц. значэння агульнай пл. 1,85 млн.га. Каля 30% Р.т. (пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай, часткова ў Мінскай абласцях) пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, дзе патрабуецца працяглая рэкультывацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕЗЫ (Remizinae),
падсямейства птушак сям. сініцавых. 4 роды: Anthoscopus (6 відаў, пашыраны ў Афрыцы), Auriparus (1 від, наПдЗПаўн. Амерыкі), Cephalopyrus (1 від, у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі) і рэмез — Remiz (1 від, 10 падвідаў, пашыраны ў Еўропе і Азіі). Аселыя і пералётныя птушкі. Жывуць па берагах вадаёмаў. На Беларусі Р. звычайны (R. pendulinus) трапляецца пераважна ў пойме р. Прыпяць, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 11,5 см, маса да II г. Афарбоўка каштанавая, вохрыстая і шэрая. Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Гнёзды Р. звычайнага шарападобныя, падвешаныя на галінах або трыснягу. Адкладваюць 5—6, зрэдку да 10 яец.