прававед, грамадскі і дзярж. дзеяч ВКЛ. Звесткі пра час і месца нараджэння не захаваліся. У 1538 вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це, у 1542 упамінаецца як д-р кананічнага і свецкага права ў гэтым ун-це. Пры вял. князю Жыгімонце I Старым займаў пасаду сакратара дзярж. канцылярыі. Займаўся сістэматызацыяй магдэбургскага права. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праектаў Статутаў ВКЛ 1566 і 1588. Апошнія гады жыцця быў сакратаром уСтафана Баторыя.
касманаўт ЗША. Капітан 2-га рангу ВМС ЗША (1999). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 20.10.—5.11.1995 і 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 7—19.8.1997 (як пілот), 27.5—6.6.1999 на КК «Дыскаверы» і 19.4.—29.4.2001 на КК «Індэвар» (як камандзір; стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). Правёў у космасе 57,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РТУ́ЦІ СУЛЬФІ́Д,
злучэнне ртуці з серай, HgS. Існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: чырв. і чорнай (у прыродзе адпаведна мінералы кінавар і метацынабарыт). Не раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Узаемадзейнічае з канцэнтраванымі растворамі сульфідаў шчолачных металаў, чым карыстаюцца для вылучэння ртуці з сульфідных руд. Прыродную кінавар выкарыстоўваюць у вытв-сці ртуці, штучную — як матэрыял для фотарэзістараў, пігмент, каталізатар. Таксічны, ГДКу вадзе 0,005 мг/л (у пераліку на ртуць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБСА́Й Пінхас (Пётр) Уладзіміравіч (1.7.1893, г. Адэса, Украіна — 1980),
азербайджанскі скульптар. Нар. мастак СССР (1973). Правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1908—15), Ленінградскай АМ (1922—25). З 1926 жыў у Баку. Выкладаў уАзерб.маст. вучылішчы (з 1928). Аўтар помнікаў М.Ф.Ахундаву (1930), С.Кіраву (1939; Дзярж. прэмія СССР 1942) і інш.у Баку, шматлікіх партрэтаў і твораў у галіне манум. рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАТРО́ФЫ [ад грэч. sapros гнілы + ...троф(ы)],
арганізмы, якія ўжываюць арган. злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл. Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арган. злучэнняў, з’яўляюцца важным звяном убіял. кругавароце рэчыва і энергіі. Да С. адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некат. водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя С. ўдзельнічаюць убіял. ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні, спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНА́ТАР (лац. senator),
1) у Старажытным Рыме член сената, а з канца 1 ст. да н.э. таксама прадстаўнік вышэйшага саслоўя. Званне С. было пажыццёвым, у імператарскі час перадавалася ў спадчыну ці магло быць падаравана імператарам.
2) У Рэчы Паспалітай член дзярж. рады манарха і вышэйшай палаты сойма.
3) УРас. імперыі і некат. сучасных дзяржавах член сената. Маюць тыя ж правы, што і дэпутаты ніжніх палат (гл.Парламент).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЁН,
1) узгорак уІерусаліме, дзе, паводле біблейскіх паданняў, знаходзіліся рэзідэнцыя цара Давіда і храм бога Яхве. У іудаізме сімвалізуе царства божае на зямлі і на небе.
2) У праваслаўным кульце — сярэбраная пасудзіна ў выглядзе хрысц. царквы для захоўвання просвір.
3) Назва шэрагу груз. сярэдневяковых цэркваў.
4) Чэш. сярэдневяковая крэпасць уг. Кутна-Гора, апошняя апорная база табарытаў. З падзеннем С. ў 1437 звязана канчатковае паражэнне гусіцкага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬНІ́ЦКІ Міхаіл Фёдаравіч (20.11.1921, в. Заполле, Віцебскага р-на — 28.3.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). УВял.Айч. вайну з 1941 кулямётчык партыз. атрада Д.Ф.Райцава (дзейнічаў на тэр. Суражскага р-на Віцебскай вобл.). Вызначыўся ў Курынскім баі 1942 28 сак.: прыкрываючы адыход атрада, агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў, але акружаны ворагам, загінуў у рукапашным баі. Ув. Лужасна яму пастаўлены помнік, ув. Блізніца — бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛЕПАЎРО́Н»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы карысталіся больш за 350 родаў, у т. л. Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія. Мае ў блакітным полі выяву сярэбранай падковы канцамі ўніз, на ёй сярэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсцёнкам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.У 16 ст. ад герба «С.» утварыўся герб «Корвін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВА́К Майсей Лейвікавіч (22.12.1919, г. Нароўля Гомельскай вобл. —23.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў палкавую школу (1940). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. УВял.Айч. вайну з 1941 на Зах. і Цэнтр. франтах. Ад’ютант камандзіра палка лейт. С. вызначыўся 23.7.1943 у баях на Курскай дузе, дзе ў крытычны момант бою павёў у атаку батальён, фарсіраваў р. Неруч, захапіў варожыя траншэі, адбіў 3 контратакі; загінуў у гэтым баі.