стрэс, інтэнсіўнасць размеркавання ўнутр. сіл угорных пародах. У целе Зямлі дзейнічаюць Н.: гравітацыйнае, літастатычнае нармальнае, гідрастатычнае, ізастатычнае. Вывучаюцца на некат. плошчы ці ў аб’ёме (у 2- або 3-мернай прасторы). У напружаным стане цела знаходзіцца пад уздзеяннем ураўнаважаных знешніх сіл пры пругкай раўнавазе ўсіх яго часціц. Механізмы дэфармацый парод з высвятленнем прычын іх узнікнення ў літасферы Зямлі вывучаюць дынамічная і структурная геалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАКУЗНЕ́ЦК,
горад у Кемераўскай вобл., на р. Том, у Расіі. Засн. ў 1617. У 1932—61 наз. Сталінск. 583 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Кузнецкі, Зах.-Сібірскі металургічныя камбінаты, з-ды ферасплаваў, алюмініевы. жалезабетонных вырабаў, хім.-фармацэўтычнае ВА. Машынабудаванне, металаапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча каменнага вугалю. На тэр. горада 12 шахтаў і 3 вугальныя разрэзы. 2 ВНУ, 2 тэатры, 4 музеі, у т. л. краязнаўчы, выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТРАКІ,
1) у 10—11 ст.уКіеўскай Русі — малодшыя дружыннікі (гл. ў арт.Дружына) князёў і баяр, якія ўдзельнічалі ў паходах і зборы даніны; О. называлі таксама кіраўнікоў княжацкай гаспадаркі і асабістых слуг князёў і баяр. У 12 ст. асобы ніжэйшай княжацкай адміністрацыі, што вяршылі суд, збіралі пошліны і падаткі.
2) У сярэдневяковай Балгарыі, Македоніі, Сербіі (да 14 ст.) феад.-залежныя сяляне, паводле свайго становішча блізкія да рабоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАНЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА,
нізіннага тыпу, у Брагінскім, часткова ў Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р. Брагінка, на З — р. Прыпяць. Пл. 28,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,4 тыс.га. Сярэдняя глыбіня торфу 1,5 м, ступень распаду 33%, попельнасць 15%. Запасы торфу каля 21 млн.т. У Брагінскім р-не часткі балота наз. Паломы, Гала і інш. Балота амаль цалкам асушана. На асушаных землях сеюць збожжавыя і травы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДАВА́ШКІН Аляксандр Васілевіч (25.9.1919, ст. Карпава Адэскай вобл., Украіна — 23.1.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Палтаўскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1947). УЧырв. Арміі з 1939. УВял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір танк. роты лейтэнант П. вызначыўся 24.4.1945 у час Берлінскай аперацыі. Да 1967 уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎСА́НІЙ (Pausanias; ? — 385 да н.э.),
цар Спарты [408—394 да н.э.]. У час паходу ў Атыку (403 да н.э.), баючыся ўзмацнення спартанскага палкаводца Лісандра, П. падтрымаў дэмакратаў на чале з Фрасібулам. У 395 да н.э. ў час Карынфскай вайны не злучыўся своечасова ў Беотыі з войскам Лісандра, у выніку апошні загінуў, а спартанцы былі разбіты. Прыгавораны ў 394 да н.э. да пакарання смерцю, уцёк у Тэгею, дзе і памёр.
Створаны ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. ў 1929 як суднабудаўнічая вытворчасць (верф). УВял.Айч. вайну разбураны, у 1944 адноўлены. У 1947 рэканструяваны як суднабудаўніча-суднарамонтныя майстэрні. У 1968—74 рэканструяваны і перайменаваны ў суднабудаўніча-суднарамонтны з-д, які будаваў судны тэхн. флоту (брандвахты, грэйферныя земснарады, плаўэлектрастанцыі, баржы і інш.) і праводзіў суднарамонт. На 1.1.2000 з-д рамантуе судны, вырабляе металапрадукцыю, аказвае паслугі насельніцтву і арг-цыям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВАВА́РАЎ Зяма Раманавіч (Залман Рувімавіч; 5.6.1910, г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). З 1929 працаваў у Ленінградзе. З 1934 угаз. «Чырвоная змена». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб. вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (1934), у якім услаўленне працоўнага гераізму народа. Выступаў як тэатральны рэцэнзент. Перакладаў на бел. мову паасобныя творы А.Пушкіна, З.Аксельрода і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАПЛА́СТ (ад прата + грэч. plastos вылеплены, утвораны),
у раслін — поўнасцю пазбаўленая клетачнай сценкі клетка, якая мае клетачную мембрану, што абмяжоўвае цытаплазму, ядро і інш. арганоіды. У клетачнай інжынерыі П. атрымліваюць штучна для кланіравання і рэгенерацыі з іх цэлых раслін (зліццё П., якія належаць розным відам). У мікраарганізм а ў П. ўтвараюцца ў выніку мутацый, аўталітычных працэсаў, уздзеяння некат. антыбіётыкаў і інш. агентаў. У форме П. існуюць мікаплазмы і L-формы бактэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Міхаіл Цімафеевіч (17.11.1891, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — снеж. 1941),
адзін з кіраўнікоў Магілёва абароны 1941, ген.-маёр (1940). У арміі з 1915, уЧырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. УВял.Айч. вайну на Зах. фронце камандзір 172-й стралк. дывізіі, якая з атрадамі нар. апалчэння трымала кругавую абарону Магілёва. Цяжка паранены трапіў у палон, закатаваны ў канцэнтрацыйным лагеры.